Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нічога ў практычным сэнсе зроблена не было», — прадстаўнік Беларусі ў ААН пра пляны Расеі разьмясьціць ядзерную зброю


Валянцін Рыбакоў. Архіўнае фота.
Валянцін Рыбакоў. Архіўнае фота.

Практычных мер па разьмяшчэньні расейскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі пакуль не было. Пра гэта заявіў падчас дэбатаў у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.

— Гэтая абʼява аб разьмяшчэньні тактычнай ядзернай зброі ў Рэспубліцы Беларусь — перш за ўсё, гэта проста заява. Нічога ў практычным сэнсе не было зроблена ў гэтых адносінах, — сказаў Рыбакоў. — Па-другое, гэта сувэрэннае рашэньне любой дзяржавы абараняць сябе ад любых пагроз і выклікаў, зь якімі краіна сутыкаецца.

Рыбакоў запэўніў, што калі якое-небудзь рашэньне ў гэтай сфэры будзе прынятае, гэта будзе «рашэньне ўраду Беларусі, а не якой-небудзь іншай дзяржавы».

25 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Менск дамовіліся разьмясьціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, аб чым «даўно прасіў» Аляксандар Лукашэнка. Паводле слоў прэзыдэнта Расеі, будаўніцтва спэцыяльнага сховішча для гэтых узбраеньняў скончыцца да 1 ліпеня 2023 году, піша Zerkalo.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG