Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкай плошчы Менску плянуюць паставіць вялікі манумэнт «Беларусь адзіная»


Эскіз манумэнта
Эскіз манумэнта

Манумэнтальны праект будзе прысьвечаны адзінству беларускага народа, расказаў міністар культуры Анатоль Маркевіч на пасяджэньні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы.

«Цяпер аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам Канстанціна Касьцючэнкі вядзецца стварэньне скульптурнай кампазыцыі „Беларусь адзіная“ на Кастрычніцкай плошчы сталіцы», — цытуе Анатоля Маркевіча БЕЛТА.

Манумэнтальны праект будзе прысьвечаны адзінству беларускага народу. У цэнтры кампазыцыі плянуюць разьмясьціць фігуру, якая ўвасабляе Беларусь, са сьцягам у адной у руцэ і дзіцем — у другой.

Вакол яе будуць разьмешчаны фігуры — выявы абласьцей. Барэльефы на пастамэнце цэнтральнай фігуры будуць апавядаць пра розныя пэрыяды беларускай гісторыі, піша БЕЛТА. І праект у цэлым, і яго назва, і назва цэнтральнай фігуры яшчэ прапрацоўваюцца.

Канстанцін Касьцючэнка — аўтар кампазыцыі «Брама памяці» ў мэмарыяльным комплексе «Трасьцянец». За гэты праект яму прысудзілі Дзяржаўную прэмію ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за 2020 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG