Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палац Булгакаў у Жылічах адкрыўся для наведвальнікаў. Яго рэстаўравалі 14 гадоў


Правая частка палаца ў Жылічах, 2011 год.
Правая частка палаца ў Жылічах, 2011 год.

Хоць працы працягваюцца — наноў адбудоўваецца аранжарэя, разбураная ў гады Другой сусьветнай вайны, і капліца — наведаць сядзібу ўжо можна. Для турыстаў адкрыты другі паверх — там праводзяць экскурсіі.

Пра гэта паведамляе 34travel.me.

Будаваць палац пачалі ў 1825 годзе на загад бабруйскага павятовага маршалка Ігната Булгака. У палацы ёсьць францускія матывы, якія нібыта гаспадар падгледзеў падчас вайны з Напалеонам, калі дайшоў да Парыжа. Таму палац у Жылічах называюць беларускай копіяй «Вэрсаля».

Пасьля 1917 году Булгакі зьехалі ў Польшчу, а ўлады адкрылі ў палацы дзіцячы дом. Потым там месьціўся заатэхнікум. У вайну тут зрабілі вайсковы нямецкі шпіталь, памерлых салдатаў хавалі проста ў двары палаца. Пасьля вайны сюды вярнуўся аграрны тэхнікум, потым тут адкрылі музэй і дзіцячую школу мастацтваў.

Комплекс аднаўляюць за дзяржаўныя сродкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG