Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заявіла ў бундэстагу, што Лукашэнка зьдзейсьніў дзяржаўную здраду


Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы ў камітэтах Бундэстагу
Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы ў камітэтах Бундэстагу

Аляксандар Лукашэнка прамяняў незалежнасьць Беларусі на «асабістыя інтарэсы», зьдзейсьніўшы «дзяржаўную здраду». Пра гэта заявіла Сьвятлана Ціханоўская падчас выступленьня 25 красавіка ў камітэтах Бундэстагу па замежных справах і па справах ЭЗ.

Ціханоўская нагадала, што ў 2020 годзе Лукашэнка «цалкам падпарадкаваў Беларусь палітычнай і вайсковай палітыцы Расеі». За ўсе злачынствы Лукашэнку «будуць судзіць», сказала яна.

Ціханоўская паўтарыла свае тэзісы пра «паўзучую акупацыю Беларусі Расеяй», страту Лукашэнкам «палітычнай незалежнасьці на карысьць Расеі». Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі зноў заклікала не дапусьціць разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі і «падзяляць беларускі народ і рэжым Лукашэнкі, які стаў саўдзельнікам Пуціна».

«Я прапаную дэмакратычнай Беларусі і Германіі інстытуцыяналізаваць адносіны. Я прапаную запусьціць стратэгічны дыялёг, як мы зьбіраемся гэта зрабіць са Злучанымі Штатамі пазьней у гэтым годзе», — прапанавала Цхіаноўская.

Дэмакратычная лідэрка назвала адной з мэтаў прасоўваньне эўрапейскага выбару Беларусі як альтэрнатывы «русскому миру» і заклікала Бундэстаг прыняць рэзалюцыю «ў падтрымку незалежнай і дэмакратычнай Беларусі».

Як паведаміў BPN старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, у сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі пяці з шасьці парлямэнцкіх фракцый Бундэстагу.

  • Ціханоўская завяршае свой візыт у Бэрлін. Яна выступіла з штогадовай «Бэрлінскай прамовай свабоды» каля Брандэнбурскай брамы, сустрэлася зь міністрам фінансаў Нямеччыны Крыстыянам Лінднэрам, дарадцам канцлера Нямеччыны Енсам Плетнэрам, амбасадаркай ЗША ў Нямеччыне Эмі Гутман. Адкрыла працу дэпутацкай групы «Дэмакратычная Беларусь» у Бундэстагу і выступіла перад камітэтамі па замежнай палітыцы і эўрапейскіх справах, дырэктарамі Міністэрства замежных справаў Нямеччыны, спэцпрадстаўніцай ПА АБСЭ па Ўсходняй Эўропе. Таксама сустрэлася з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і экспэртнай супольнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG