Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка быў 4,5 гадзіны ў Віскулях, але афіцыйныя СМІ пра гэта не паведамілі


Аляксандар Лукашэнка са шпіцам і сынам Мікалаем на хакейным матчы ў Горадні. Побач Уладзімер Каранік і Дзьмітры Баскаў. 24 красавіка 2023
Аляксандар Лукашэнка са шпіцам і сынам Мікалаем на хакейным матчы ў Горадні. Побач Уладзімер Каранік і Дзьмітры Баскаў. 24 красавіка 2023

Дзяржаўныя мэдыя напісалі толькі пра візыт у Горадню.

24 красавіка Лукашэнка лятаў у Горадню на вырашальны матч чэмпіянату Беларусі ў хакеі. Дзяржаўныя СМІ паведамлялі пра гэта, але нічога не напісалі пра Белавескую пушчу, дзе Лукашэнка таксама пабываў. Верталёт Лукашэнкі вылецеў з рэзыдэнцыі «Азёрны» пад Астрашыцкім гарадком і адправіўся ў Берасьцейскую вобласьць.

Тэлеграм-канал «Мотолько помоги» ацаніў атрыманую інфармацыю і лічыць, што гэта быў неанансаваны візыт у Віскулі прыкладна на 4,5 гадзіны. Застаецца невядомым, што менавіта там рабіў Лукашэнка.

Пазьней прэс-служба Лукашэнкі напісала, што той праінспэктаваў Берасьцейскую і Горадзенскую вобласьці на верталёце, але падрабязнасьцяў не было.

Віскулі вядомыя падпісаньнем Белавескіх пагадненьняў 8 сьнежня 1991 году. Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны Станіслаў Шушкевіч, Вячаслаў Кебіч, Барыс Ельцын, Генадзь Бурбуліс, Леанід Краўчук і Вітольд Фокін афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэньні СССР і ўтварылі Садружнасьць Незалежных Дзяржаў.

Таксама ў Віскулях знаходзіцца адна са шматлікіх рэзыдэнцый Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG