Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 102 гады з дня заснаваньня БДУ


Падзеі 18 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1518Бона Сфорца каранаваная як каралева польская.

Партрэт Боны Сфорцы, выстава Паўла Татарнікава
Партрэт Боны Сфорцы, выстава Паўла Татарнікава

1563 Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве кнігу «Апостал».

1921— у Менску адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1945 — амэрыканскія войскі занялі горад Ляйпцыг.

1951 — падпісаньне міжнароднай дамовы аб стварэньні Эўрапейскага аб’яднаньня вугалю і сталі — папярэдніка Эўразьвязу.

Падпісаньне дамовы аб утварэньні Эўрапейскага аб'яднаньня вугалю і сталі, якое ўтварылі Бэльгія, Люксэмбург, Італія, Францыя, Нямеччына і Нідэрлянды, Парыж, 18 красавіка 1951
Падпісаньне дамовы аб утварэньні Эўрапейскага аб'яднаньня вугалю і сталі, якое ўтварылі Бэльгія, Люксэмбург, Італія, Францыя, Нямеччына і Нідэрлянды, Парыж, 18 красавіка 1951

1961 — падпісаная Венская канвэнцыя аб дыпляматычных зносінах.

У гэты дзень нарадзіліся

1814 Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг.

1903 Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, празаік.

Платон Галавач
Платон Галавач

1940Эдуард Ханок, беларускі і расейскі музыка і кампазытар.

Эдуард Ханок
Эдуард Ханок

1959Валер Магучы, беларускі скульптар, аўтар помнікаў Еўдакіі Лось і Марку Шагалу.

Валер Магучы
Валер Магучы

1976 Уладзімер Пугач, беларускі музыка, сьпявак, фронтмэн групы «J Морс».

Уладзімер Пугач
Уладзімер Пугач

У памяці

1955 Альбэрт Айнштайн, фізык-тэарэтык, аўтар тэорыі адноснасьці, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

Альбэрт Айнштайн
Альбэрт Айнштайн

1965Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог.

1981 Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп.

1988 Аляксей Мітрафанаў, беларускі і расейскі археоляг.

2002Тур Хэердал, знакаміты нарвэскі падарожнік і навуковец. Зьдзейсьніў некалькі вандровак на копіях старадаўніх суднаў.

Тур Хэердал
Тур Хэердал

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG