Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніцу Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка звольнілі падчас адбыцьця адміністрацыйнага арышту


Тамара Джумантаева, архіўнае фота
Тамара Джумантаева, архіўнае фота

Загадчыцу навукова-экспазыцыйнага аддзела Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Тамару Джумантаеву звольнілі падчас адбываньня адміністрацыйнага арышту, паведаміла BPN крыніца, якая пажадала застацца неназванай.

13 красавіка Тамара Джумантаева выйшла на волю пасьля 15-дзённага арышту разам з фатографам Кірылам Смаляковым і электрыкам запаведніка (імя невядома).

29 і 30 сакавіка было затрымана больш за 10 жыхароў Полацку і Наваполацку, сярод якіх — былая дырэктарка ўстановы, загадчыца навукова-экспазыцыйнага аддзелу Тамара Джумантаева і фатограф Кірыл Смалякоў. Іх арыштавалі на 15 дзень па арт. 19.11 КаАП (за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Таксама затрымалі іншых супрацоўнікаў запаведніка, у прыватнасьці, Аксану Шафран, Аксану Козел, Вольгу Філімонаву, Вікторыю Бабко, Надзею Язьмер і Алену Ходзікаву. Частку затрыманых вызвалілі, забраўшы тэхніку і прызначыўшы даты судоў.

  • 14 красавіка на волю пасьля арышту выйшлі старшы навуковы супрацоўнік Полацкай мастацкай галерэі Аляксандра Касьцюкевіч і Алена Ходзікава, якая раней звольнілася з запаведніка па ўласным жаданьні.
  • 8 красавіка пасьля 10-сутачнага арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» ня вызвалілі супрацоўніка Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, кандыдата філязофскіх навук Ігара Бортніка. 10 красавіка суд Наваполацку арыштаваў яго яшчэ на 13 сутак на падставе пратаколу, складзенага паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
  • Наваполацкага фатографа Ігара Супранёнка 11 красавіка паўторна арыштавалі яшчэ на 15 дзён. Першы раз Супранёнка затрымалі 29 сакавіка каля яго дому і арыштавалі на 15 дзён па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або якая прапагандуе такую дзейнасьць).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG