Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь некалькі дзён пасьля заявы Пуціна Лукашэнка прызначыў новага намесьніка міністра абароны па ўзбраеньні. Што пра яго вядома


Сыстэма залпавага агню "Палянэз". Ілюстрацыйнае фота
Сыстэма залпавага агню "Палянэз". Ілюстрацыйнае фота

Генэрал-маёр Андрэй Федзін прызначаны намесьнікам міністра абароны па ўзбраеньні — начальнікам узбраеньня Ўзброеных сілаў.

Адпаведны ўказ 28 сакавіка падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе яго прэсавая служба. Некалькі дзён таму прэзыдэнт Расеі паведаміў аб разьмяшчэньні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі.

Раней Федзін займаў пасаду першага намесьніка начальніка ўзбраеньня Ўзброеных сілаў — начальніка штабу ўзбраеньня.

Папярэднік Федзіна на пасадзе намесьніка міністра генэрал-маёр Сяргей Сіманенка вызвалены ад пасады і звольнены з вайсковай службы ў адстаўку па хваробе.

Андрэю Федзіну 52 гады. Ён скончыў Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, піша Zerkalo. Служыў у беларускім войску на розных пазыцыях, у 1999 годзе стаў слухачом камандна-штабнога факультэту Вайсковай акадэміі Беларусі. Пасьля завяршэньня навучаньня (з адзнакай і залатым мэдалём) быў прызначаны старшым афіцэрам 1-га аддзелу (арганізацыйна-плянавага і забесьпячэньня) бранятанкавай службы УС Беларусі.

У 2008 годзе з пасады намесьніка камандзіра па ўзбраеньні — начальніка тэхнічнай часьці 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады паступіў на факультэт Генэральнага штабу Ўзброеных Сіл Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пасьля яго заканчэньня (з адзнакай) прайшоў шлях ад намесьніка камандуючага войскамі па ўзбраеньні — начальніка ўпраўленьня ўзбраеньня Заходняга апэратыўнага камандаваньня да першага намесьніка начальніка ўзбраеньня Ўзброеных Сіл — начальніка штабу ўзбраеньня.

Адзначаны рознымі дзяржаўнымі ўзнагародамі — мэдалямі «За бездакорную службу» ІІ і ІІІ ступеняў, ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені, мэдалём «За адзнаку ў воінскай службе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG