Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША апублікавалі відэа перахопу расейскімі зьнішчальнікамі дрона ў Чорным моры


Бесьпілётнік MQ-9 Reaper
Бесьпілётнік MQ-9 Reaper

14 сакавіка Злучаныя Штаты Амэрыкі абвінавацілі Расею ў «небясьпечным і непрафэсійным» перахопе ейнымі зьнішчальнікамі амэрыканскага выведвальнага бесьпілётніка, што прывяло да яго падзеньня ў Чорнае мора.

Эўрапейскае камандаваньне ЗША (EUCOM) апублікавала відэа, на якім расейскі зьнішчальнік скідвае паліва на амэрыканскі бесьпілётнік MQ-9 Reaper над Чорным морам падчас інцыдэнту 14 сакавіка.

Гэта рассакрэчанае відэа з камэры MQ 9 было адрэдагаванае, але падзеі паказаны ў пасьлядоўным парадку, заявілі амэрыканскія вайскоўцы.

Вашынгтон выклікаў амбасадара Расеі на знак пратэсту супраць «неабдуманых» паводзінаў расейскіх пілётаў двух зьнішчальнікаў Су-27. Пэнтагон заявіў, што перахоп бесьпілётніка MQ-9 Reaper адбыўся ў міжнароднай паветранай прасторы.

Па словах прэс-сакратара Пэнтагону, брыгаднага генэрала Патрыка Райдэра, расейскія самалёты скінулі паліва на MQ-9 у відавочнай спробе асьляпіць або пашкодзіць яго і праляцелі перад бесьпілётнікам, перш чым адзін са зьнішчальнікаў зачапіў прапэлер дрона.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс заявіў, што інцыдэнт зьяўляецца відавочным парушэньнем міжнароднага права.

Міністэрства абароны Расеі 14 сакавіка абвергла, што любы зь яго самалётаў уступаў у кантакт з амэрыканскім бесьпілётнікам, і заявіла, што дрон разьбіўся з прычыны «рэзкага манэўраваньня».

Пасьля выкліку ў Дзярждэпартамэнт у сувязі з інцыдэнтам амбасадар Расеі ў ЗША Анатоль Антонаў заявіў, што Масква ня хоча «канфрантацыі» са Злучанымі Штатамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG