Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 15 сакавіка: ператрусы ў рэдакцыях недзяржаўных газэт у Слуцку і Вілейцы

абноўлена

Сілавікі. Архіўнае фота
Сілавікі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Ператрус у рэдакцыі газэты «Інфа-Кур’ер» у Слуцку

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, раніцай 15 сакавіка ў рэдакцыі недзяржаўнай газэты «Інфа-Кур’ер» сілавікі правялі ператрус. Ва ўсіх прысутных былі ўзятыя падпіскі аб невыдаваньні.

Траіх супрацоўнікаў рэдакцыі затрымалі. Няма сувязі з галоўным рэдактарам выданьня Сяргеем Станкевічам.

Ператрус у Вілейцы

Таксама ператрус адбыўся ў Вілейцы у галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газэты» Аляксандра Манцэвіча.

З Аляксандрам і яго жонкай Нінай зьнікла сувязь. Дзе яны цяпер, невядома, паведамляе БАЖ.

«Рэгіянальная газэта» — вядучае недзяржаўнае грамадзка-палітычнае выданьне Маладзечна і рэгіёна. У 2022 годзе ўлады прызналі матэрыялы сайта выданьня «экстрэмісцкімі матэрыяламі», з таго часу выданьне выходзіць у сацыяльных сетках.

Ператрус у рытуальным доме «Рытал» у Горадні

Супрацоўнікі міліцыі нікога не выпускаюць з будынку. У работнікаў рытуальнага дому канфіскавалі мабільныя тэлефоны, паведамляе Telegram-канал «Суды, затрыманьні. Гродна і вобласьць».

Жыхару Рагачова прысудзілі тры гады калёніі за абразу Лукашэнкі і чыноўнікаў

Як піша «Вясна», Гомельскі абласны суд 15 сакавіка разглядае апэляцыйную скаргу Сяргея Кушнарова на вырак суду Рагачоўскага раёну.

Суд Рагачоўскага раёну на пачатку лютага вынес прысуд 57-гадоваму Сяргею Кушнарову. Яму інкрымінавалі публічную абразу і паклёп у дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 367), а таксама іншых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады (арт.188 і арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

З матэрыялаў абвінавачаньня вядома, што Кушнароў са жніўня 2020 года па люты 2022 года разьмяшчаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі» публікацыі, у якіх зьмяшчаліся абразы ў адрас Лукашэнкі, генэральнага пракурора і міністра ўнутраных спраў.

Суд прызначыў Кушнарову пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на тры гады з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (3,7 тысячы рублёў).

Правааабаронцам стала вядома пра затрыманьне ў Менску Юрыя Адамава. Пра гэта паведамілі яго калегі. Сувязь зь Юрыем зьнікла мінулым тыдні.

Юры Aдамаў — удзельнік беларускай супольнасьці за свабоднае праграмнае забесьпячэньне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдату Pamylka.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG