Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, за што затрымалі журналіста і грамадзкага дзеяча Мажэйку


Павал Мажэйка
Павал Мажэйка

Паўла Мажэйку затрымалі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці», паведаміла «Радыё Рацыя» ягоная жонка Ірына Чарняўка.

«У першыя дні былі ператрусы ў вельмі далёкай радні і з тых людзей ня бралі падпіскі аб невыдаваньні. Ад іх мы ведаем, што артыкул, паводле якога забіралі Паўла і праводзілі ўсе гэтыя дзеяньні — гэта 361-4», — расказала Ірына Чарняўка.

Артыкул 361-4 Крымінальнага кодэксу Беларусі (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) прадугледжвае максымальнае пакараньне да 7 гадоў зьняволеньня.
Які канкрэтна эпізод інкрымінуюць Паўлу Мажэйну, Ірына ня ведае.

«Ведаю, што забралі тэхніку з хаты. Прыходзіла мая мама і бачыла, што тэхнікі ў доме няма. Самае забаўнае, што гэта тая тэхніка, якую яны ўжо забіралі, трымалі і вярталі. Яна трошачкі пабыла дома, зноў забралі. Для нас гэта выглядае трошачкі бессэнсоўнымі, бяздумнымі рухамі, адзіная мэта якіх — проста закрыць чалавека, каб ён ня быў на волі», — сказала Чарняўка.

  • Паўла Мажэйку затрымалі і арыштавалі 30 жніўня 2022 году ў Горадні пасьля вяртаньня з Польшчы. 20 верасьня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Паўла палітычным вязьнем. У абарону журналіста з патрабаваньнем яго вызваленьня выступіла таксама Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG