Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца прайшоў ператрус, чацьвёрты з пачатку году


Анатоль Гатоўчыц
Анатоль Гатоўчыц

Вобшук прайшоў 10 сакавіка, нічога з рэчаў не забралі. Журналіст на волі.

Як вынікае з паведамленьня Анатоля Гатоўчыца ў Facebook, яго правяралі на датычнасьць да «тэрарызму».

«Я за парадак, а не тэрарызм! Ёсьць рэчы, якія я катэгарычна не прымаю. Можна нават сказаць, адназначна ненавіджу. Прыкладам, тэрарызм, які нясе сьмерць і пакуты людзям», — напісаў журналіст.

Ён дадаў, што служыў у войску, быў афіцэрам запасу, яго вучылі страляць «пераважна з танкаў, дзякаваць Богу, па мішэнях, зробленых з тонкага сасьняку».

«Калі каму-небудзь з таемнымі намерамі ці дзеля выслужваньня надумалася на гэтай падставе прывязаць мяне асабіста да бязьлітасна жорсткага гвалту, то ня трэба, панове», — выказаўся Гатоўчыц.

Як вынікае з допісу, імаверна, дзьве гадзіны ён быў на допыце.

Гэта чацьвёрты ператрус дома ў Анатоля Гатоўчыца з пачатку году.

Анатоль Гатоўчыц 21 год узначальваў гомельскую абласную арганізацыю «Беларускай асацыяцыі журналістаў», якую рэжым Лукашэнкі ў жніўні 2021 года ліквідаваў, а ў сакавіку 2023 прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG