Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску за спробу падпалу дома Гайдукевіча завочна судзяць Пракопʼева. Усяго ў справе 18 падсудных


Вадзім Пракопʼеў
Вадзім Пракопʼеў

Ім інкрымінуюць 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку акт тэрарызму», які прадугледжвае пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.

У Менскім гарадзкім судзе 6 сакавіка пачаўся суд ў крымінальнай справе за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

Акрамя экс-рэстаратара Вадзіма Пракопʼева фігурантамі справы зьяўляюцца яшчэ 17 чалавек.

Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што амаль усе фігуранты справы знаходзяцца пад вартай, але, па зьвестках праваабаронцаў, за кратамі ўтрымліваюць некалькі чалавек, адзначае «Вясна».

Гайдукевіч сьцявярджаў, што падчас здарэньня невядомыя кінулі тры бутэлькі з запальнай сумесьсю. Пацярпеў тады толькі кот дэпутата. Справу будзе разглядаць судзьдзя Сяргей Хрыпач, вядомы сваім удзелам у перасьледзе апанэнтаў Лукашэнкі.

Падсудным ставяць у віну 14 артыкулаў КК, у тым ліку за «акт тэрарызму», гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Інкрымінаваная частка 3 артыкулу 289 («акт тэрарызму») прадугледжвае пакараньне да 25 гадоў зьняволеньня, пажыцьцёвага зьняволеньня або сьмяротнай кары.

Каго судзяць?

У справе праходзяць 18 абвінавачаных.

Сярод іх сям’я Вайцяховічаў (4 чалавекі), Вольга Петух, Сяргей Лісоўскі, якіх ўтрымліваюць пад вартай, Аляксей Міхайлаў, Дзьмітры Невяркевіч, Эдуард Пястрак, Мікалай Рой, Уладзімер Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Дзяніс Філончык, Павал Чыхінскі і Пётра Юркевіч.

Завочна будуць судзіць экс-рэстаратара Вадзіма Пракопʼева і двух былых сілавікоў, Ігара Чамякіна і Дзяніса Хаміцэвіча, — супраць іх распачалі так званае спэцыяльнае вядзеньне.

Вадзім Пракопʼеў — 51-гадовы былы менскі рэстаратар, цяпер грамадзкі дзеяч, палітык і блогер. Адзін з арганізатараў палка «Пагоня».

Дзевяць чалавек у «сьпісе тэрарыстаў»

23 сьнежня 2022 году Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». Сярод іх і дзевяць фігурантаў гэтай справы: Вадзім Пракопʼеў, Ігар Чамякін, Дзяніс Хаміцэвіч, Віталь Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Сяргей Лісоўскі, Вольга Петух, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG