Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская нобэлеўская ляўрэатка: Можна лёгка ўявіць, што робіць рэжым у Беларусі зь іншымі людзьмі, якія ня маюць міжнароднай вядомасьці


Аляксандра Матвійчук.
Аляксандра Матвійчук.

Прысуд Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Ўладзімеру Лабковічу камэнтуе Аляксандра Матвійчук, старшыня ўкраінскай арганізацыі «Цэнтар грамадзянскіх свабод», які стаў адным зь ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру за 2022 год.

Аляксандра Матвійчук сказала Свабодзе наступнае:

— Сёньня маіх беларускіх калегаў і сяброў — Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзімера Лабковіча — асудзілі на вялікія турэмныя тэрміны. Так рэжым Лукашэнкі пакараў іх за праваабарончую дзейнасьць. Цэнтар «Вясна» гадамі абараняў людзей ад перасьледу, адстойваў правы і свабоды ў Беларусі. Я хачу сказаць дзьве рэчы. Рэжым Лукашэнкі падзе, а беларускія праваабаронцы і ўсе незаконна пазбаўленыя волі апынуцца на свабодзе. І другое — нам патрэбная рэакцыя міжнароднай супольнасьці. Калі так абыходзяцца з нобэлеўскім ляўрэатам, можна лёгка сабе ўявіць, што робіць беларускі рэжым зь іншымі людзьмі, якія ня маюць міжнароднай вядомасьці.

Судзьдзя Марына Запасьнік прысудзіла:

  • Алесю Бяляцкаму, ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру і заснавальніку арганізацыі, — 10 гадоў калёніі;
  • Валянціну Стэфановічу, намесьніку Бяляцкага і віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, — 9 гадоў зьняволеньня;
  • Уладзімеру Лабковічу, каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрысту, — 7 гадоў зьняволеньня;
  • Дзьмітрыю Салаўёву, якога судзяць завочна, — 8 гадоў зьняволеньня.

Іх прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG