Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 22 лютага: год калёніі ў «фаніпальскай справе» за ўдзел у пратэстах; затрыманьні ў Салігорску


Палітвязень Ігар Пастухоў
Палітвязень Ігар Пастухоў

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У судзе Дзяржынскага раёну 21 лютага асудзілі палітвязьня Ігара Пастухова паводле ч. 1 арт. 342 («актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») Крымінальнага кодэксу. Судзьдзя Тацьцяна Фядчук прызначыла Ігару адзін год калёніі агульнага рэжыму.

Пастухова затрымалі 9 жніўня 2022 году ў Фаніпалі. Яго абвінавацілі ў перакрыцьці руху транспарту ў Фаніпалі ў 2020 годзе — а менавіта хаджэньні па дарозе падчас акцыі пратэсту.

У Гомлі арыштавалі юрыста Алега Шамкіна

22 лютага суд Савецкага раёну Гомля арыштаваў на 10 сутак па артыкуле 19.11 КаАП юрыста Алега Шамкіна.

Напярэдадні, 21 лютага, яго выклікалі ва ўпраўленьне КДБ па Гомельскай вобласьці на гутарку. Адтуль ён ня выйшаў, апынуўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Суд 22 лютага пакараў яго арыштам на 10 сутак за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Якіх менавіта і дзе – невядома. Таксама Свабодзе стала вядома пра выклікі ва ўпраўленьне КДБ па Гомельскай вобласьці мясцовых жыхароў. Прычына выклікаў – данаты праз facebook ці «вашы частыя паездкі ў Польшчу». Пакуль невядомы вынік такіх размоў.

За беларускую і ўкраінскую сымболіку затрымалі дырэктара і саўладальніка СТА ў Салігорску

Паводле відэа, якое апублікавалі ў зьвязаным зь сілавікамі тэлеграм-канале, у СТА ўварваліся байцы САХР. Вядома пра затрыманьне дырэктара СТА і, як паведамляюць сілавікі, яго саўладальніка.

У офісе знайшлі беларускую і ўкраінскую сымболіку: налепкі зь бел-чырвона-белым сьцягам і «Пагоняй», бел-чырвона-белы сьцяжок на стале, сьцяжкі Ўкраіны, чахлы ад тэлефонаў з «Пагоняй», кубак з надпісам «Слава Ўкраіне» і іншае.

Як даведалася «Наша Ніва», адзін з затрыманых – 42-гадовы Анатоль Карповіч. Вядома, што мужчына мае малога сына.

Што менавіта закідаюць затрыманым і ці завялі супраць іх крымінальныя справы, не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG