Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўзмацняе ядзерны шантаж на фоне візыту Байдэна ў Эўропу — выведка Ўкраіны


Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША. Архіўнае фота
Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША. Архіўнае фота

Расея пачынае маштабныя ядзерныя вучэньні на фоне візыту ў Эўропу прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, гаворыцца ў паведамленьні Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны.

«Пацьверджана падрыхтоўка кампанэнтаў стратэгічных ядзерных сіл да пуску балістычных ракет марскога і наземнага базаваньня, а таксама крылатых ракет паветранага базіраваньня», — гаворыцца ў паведамленьні выведкі.

Акрамя таго, у рамках падрыхтоўкі да вучэньняў узброеныя сілы Расеі правялі выпрабаваньні цэнтралізаванай сыстэмы баявога кіраваньня «маналіт». У прыватнасьці, былі правераны каналы баявога кіраваньня, сілы і сродкі стратэгічных ядзерных сіл, сыстэма пераведзена ў павышаную ступень баявой гатоўнасьці, удакладнілі ў галоўным упраўленьні выведкі

Па дадзеных выведкі, экіпаж падводнага ракетнага крэйсэра стратэгічнага прызначэньня быў праінфармаваны аб баявой падрыхтоўцы і магчымым выхадзе ў раён старту. Таксама на тамбоўскай авіябазе быў разгорнуты дапаможны пункт кіраваньня камандаваньня далёкай авіяцыі.

«Гэтыя дзеяньні ваенна-палітычнага кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі, у прыватнасьці, зьяўляюцца спробай шляхам прамога ядзернага шантажу перашкодзіць візыту Джо Байдэна ў Эўропу, які заплянаваны на 20-22 лютага, і аслабіць міжнародную падтрымку Украіны», — адзначаюць у спэцслужбе.

Раней стала вядома, што прэзыдэнт Джо Байдэн сустрэнецца з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам падчас сваёй паездкі на наступным тыдні, паведамілі ў Белым доме. Па словах прэс-сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі Белага дома Джона Кірбі, паездка «адбываецца ў важны момант».

Байдэн сустрэнецца з Дудам раніцай у аўторак, 21 лютага.

Таксама ў сераду, 22 лютага, Байдэн сустрэнецца з лідэрамі Бухарэсцкай дзявяткі — Баўгарыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Вугоршчыны і Чэхіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG