Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня філёзафа Мацкевіча зьмясьцілі ў ПКТ на тры месяцы


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч

Філёзафа і мэтадоляга Ўладзіміра Мацкевіча, які знаходзіцца ў шклоўскай калёніі № 17, на тры месяцы зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ), паведамілі калегі палітвязьня на яго старонцы ў «Фэйсбуку», піша BPN.

Адзначаецца, што гэта адбылося яшчэ месяц таму.

У сярэдзіне студзеня блізкія Мацкевіча паведамілі, што больш за два тыдні не атрымлівалі ад яго ніякіх вестак.

23 чэрвеня 2022 года Менскі абласны суд прысудзіў Мацкевічу пяць гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Філёзафу паставілі ў віну «грубае парушэньне грамадзкага парадку» падчас пратэстнай акцыі ў Менску 25 кастрычніка 2020 года.

Таксама Мацкевіча абвінавацілі ў тым, што са жніўня 2020-га ён на працягу года «стварыў і кіраваў экстрэмісцкім фарміраваньнем», у рамках якога «вырабляў і разьмяшчаў у Telegram-каналах, старонцы ў Facebook і плятформе «Сход» матэрыялы, якія ўтрымлівалі заведама фальшывыя зьвесткі аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным, міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, а таксама нэгатыўную ацэнку прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананьнем імі службовых абавязкаў».

Акрамя таго, паводле вэрсіі абвінавачаньня, Мацкевіч абразіў Лукашэнку ў апублікаваным 7 траўня 2021 года відэароліку.

Уладзімір Мацкевіч – грамадзка-палітычны дзеяч, тэлевядучы, заснавальнік і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналёгій, першы старшыня Рады міжнароднага кансорцыюма «ЭўраБеларусь», заснавальнік «Лятучага ўнівэрсытэта» і сябра асноўнага складу Кардынацыйнай рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG