Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радзіна: Беларускія вайскоўцы лічаць, што вясной іх задзейнічаюць у вайне


Натальля Радзіна
Натальля Радзіна

У Беларусі скончыліся сумесныя з Расеяй лётна-тактычныя вучэньні. Менавіта пасьля вайсковых вучэньняў у Беларусі войскі Расеі ў лютым 2022 году перасеклі мяжу, напаўшы на Ўкраіну. Ці можа такое паўтарыцца ў чарговы раз і як не дапусьціць, каб гэта адбылося? Пра гэта ў інтэрвію «Свабодзе» разважае галоўная рэдактара Хартыі’97 Натальля Радзіна.

Згаданыя вучэньні стартавалі 16 студзеня. Удзельнікі манэўраў вучыліся паветранай выведцы, сумеснаму патруляваньню, авіяпадтрымцы наземных войскаў, высадцы дэсанту, дастаўцы грузаў і эвакуацыі параненых.

Украінская выведка неаднаразова заяўляла, што ня бачыць прыкмет падрыхтоўкі новага наступу з тэрыторыі Беларусі. Гэтай думкі прытрымліваецца і амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны. Прэм’ер Польшчы перакананы, што Ўкраіна мусіць рыхтавацца да магчымага паўторнага нападу Расеі зь Беларусі. У інтэрвію нямецкаму выданьню Bild Матэвуш Маравецкі сказаў, што плян Пуціна — атачыць Украіну.

«Я разумею прэм’ер-міністра Польшчы, бо таксама лічу, што сцэнар нападу з тэрыторыі Беларусі на Ўкраіну вельмі верагодны. Лукашэнка напоўніцу ўдзельнічае ў гэтай вайне, Беларусь ператварылася ў пляцдарм і палігон для расейскіх войскаў. Ёсьць вялікая небясьпека, што можа быць паўторны напад. Мы бачым гэта і па настроях беларускіх вайскоўцаў, якія нам перадаюць інфармацыю. Па іх адчуваньнях, іх будуць задзейнічаць у гэтай вайне. Як будзе адбывацца напад – невядома, але гэта будзе канец лютага або пачатак сакавіка-красавіка. Лётна-тактычныя вучэньні кажуць аб тым, што будзе адбывацца ракетны ўдар з тэрыторыі Беларусі», - сказала Натальля Радзіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG