Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь 1 лютага павысіць тарыфы на транзыт нафты па сваёй тэрыторыі


Нафтаправод «Гомельтранснафта Дружба»
Нафтаправод «Гомельтранснафта Дружба»

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю пастановай № 8 ад 23 студзеня павысіла на 9% тарыфы на «паслугі на транспартаваньне нафты па магістральных трубаправодах». Дакумэнт набудзе моц 1 лютага.

У першую чаргу гаворка ідзе пра транзыт праз нафтаправод «Дружба», паведамляе прэс-служба ведамства. Акрамя таго, вырасьлі тарыфы на «транспартаваньне нафты па ўнутрырэспубліканскіх маршрутных напрамках».

Летась у канцы лістапада ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка кампаніі «Транснафта» Ігара Дзёміна паведамляў, што Менск прасіў у Масквы дазволу павысіць тарыфы на 39%.

Нафтаправод «Дружба» забясьпечвае пастаўкі нафты на беларускія перапрацоўчыя заводы і яе транзыт у Эўропу. Трубаправод пачынаецца ў Самарскай вобласьці Расеі, праходзіць праз Бранск і далей разгаліноўваецца на два ўчасткі: паўночны і паўднёвы, праходзіць празь Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхію, Славаччыну, Нямеччыну, Вугоршчыну.

Тарыфы на паслугі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» ў транзытным транспартаваньні нафты праз тэрыторыю Беларусі апошні раз індэксаваліся 1 лютага 2022 году — на 7,4%. У сувязі з гэтым тарыф на маршрутным напрамку Унеча (Высокае) — Адамава Застава павысілі з 389,48 расейскага рубля да 418,3 за 1 тону нэта (без ПДВ), на маршруце Унеча (Высокае) — Броды — з 167,28 да 179,65.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG