Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне чыноўнікам забаранілі выяжджаць за мяжу падчас вайны «бяз важкіх прычын»


Кабінэт міністраў Украіны прыняў пастанову, якая забараняе на час вайны выезд чыноўнікаў, народных дэпутатаў, судзьдзяў і праваахоўнікаў за мяжу бяз важкіх прычын, гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы ўкраінскага ўраду.

У час дзеяньня ваеннага становішча народныя дэпутаты, чыноўнікі, прадстаўнікі мясцовай улады, пракуроры, судзьдзі і многія іншыя службовыя асобы, як удакладніў прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль, змогуць перасякаць дзяржаўную мяжу толькі на падставе службовай камандзіроўкі.

«Выехаць за мяжу для перамоваў, для лекаваньня, для догляду непаўналетніх дзяцей — можна. Катацца на адпачынак — не. На жаль, ёсьць тыя, хто нават падчас вайны не зразумеў гэтых базавых рэчаў. Таму было рашэньне СНБА, быў адпаведны ўказ прэзыдэнта Ўкраіны, і зараз ёсьць адпаведная пастанова Кабінэта міністраў», — удакладніў ён.

23 студзеня прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, згодна зь якім украінскія чыноўнікі будуць мець магчымасьць выезду за межы Ўкраіны выключна ў службовыя камандзіроўкі. Рашэньне РНБА наўпрост забараняе чыноўнікам пакідаць Украіну ў прыватных мэтах. «За мяжу езьдзіць на адпачынак або зь якой-небудзь іншай недзяржаўнай мэтай службовым асобам больш ня ўдасца», — заявіў Зяленскі.

У студзені ва Ўкраіне разгарэліся некалькі скандалаў, зьвязаных з паездкамі чыноўнікаў і народных дэпутатаў за мяжу падчас вайны. Праз навагоднюю паездку ў Гішпанію ўжо пайшоў у адстаўку намесьнік генпракурора Аляксей Сіманенка. Дэпутат Вярхоўнай Рады ад партыі «Слуга народа» Мікалай Цішчанка быў заўважаны ў Тайляндзе, дзе нібыта праводзіў сустрэчу з украінскай абшчынай. Яго выключылі з партыйнай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе і з самой партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG