Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла жонка Курманбека Бакіева, якая разам з мужам уцякла з радзімы ў Беларусь


Курманбек Бакіеў, пэўна, не прыедзе на пахаваньне жонкі на радзіму, бо ў Кіргізстане яго завочна асудзілі на 30 гадоў турмы
Курманбек Бакіеў, пэўна, не прыедзе на пахаваньне жонкі на радзіму, бо ў Кіргізстане яго завочна асудзілі на 30 гадоў турмы

Стала вядома пра сьмерць Назгуль Таламушавай, жонкі зьбеглага былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.

Інфармацыю кіргіскай службе Радыё Свабода пацьвердзілі землякі памерлай і некалькі іншых крыніц. 47-гадовая Назгуль Таламушава памерла ў Менску пасьля хваробы. Цяпер родныя рыхтуюцца да яе пахаваньня на радзіме, у вёсцы Казарман, якая месьціцца ў Джалал-Абадзкай вобласьці.

Па словах сваякоў Таламушавай, яе цела ўжо даставілі ў Кіргізстан.

У 2016 годзе паведамлялася, што Назгуль Таламушава прызначана дырэктаркай прадпрыемства «Гатэль Менск», які афіцыйна належыць Кіраўніцтву справамі прэзыдэнта Беларусі. Праз год пасьля ўцёкаў з краіны разам са сваім мужам, былым прэзыдэнтам Кіргізстану Курманбекам Бакіевым, Таламушава расказвала газэце «Айат», што жыве з Бакіевым з 1995 году, у іх сям’і двое дзяцей.

Бакіеў прыйшоў да ўлады ў 2005 годзе ў выніку сакавіцкай рэвалюцыі, але падчас красавіцкіх падзей 2010 году яго скінулі з пасады. Падчас акцыі пратэсту супраць рэжыму Курманбека Бакіева загінулі 90 чалавек. Пазьней Бакіеў зь сям’ёй пакінуў краіну і атрымаў прытулак у Беларусі, дзе яго асабіста прыняў Лукашэнка. Бакіеву нават далі беларускае грамадзянства.

У Кіргізстане Курманбек Бакіеў завочна асуджаны на 30 гадоў пазбаўленьня волі, яго малодшы брат, былы начальнік Службы дзяржаўнай аховы Жаныш Бакіеў — на пажыцьцёвы тэрмін, сын Марат — на 30 гадоў пазбаўленьня волі. Малодшы сын Максім Бакіеў абвінавачаны ў шэрагу злачынстваў і таксама асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне.

У інтэрвію прадстаўніка ByPol для Радыё Азатык у сьнежні 2021 году прадстаўнік беларускай арганізацыі зрабіў дапушчэньне, што Бакіеў мог перавезьці ў Беларусь усіх чальцоў свайго кляну, адпаведна, Лукашэнка мог уратаваць іх усіх ад рэальнай турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG