Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агульная колькасьць палітвязьняў дасягнула 1.456 — новы антырэкорд


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек, зараз іх у Беларусі 1.456, што зьяўляецца новы антырэкордам.

Паводле паведамленьня праваабарончага цэнтра «Вясна», у сьпіс уключаны зьмешчаныя пад варту і асуджаныя па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) Алег Швайко, Мікалай Арцюхоў, Дзьмітрый Буйвідовіч, Фёдар Парэцкі, Алег Давыдзенка (член-карэспандэнт НАНБ, доктар біялягічных навук, 71 год), Натальля Давыдзенка, Анастасія Чумак, Дзьмітрый Берасьнёў, Сяргей Чарашко, Максім Пучынскі, Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Жук, Марыя Жук, Васіль Хамутоўскі (былы брамнік футбольнай зборнай), Рыгор Васількоў, Дзьмітрый Ляўчук, Ільля Дубеня і Андрэй Бясько.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі.

  • Заяву аб прызнаньні чарговай групы грамадзян палітвязьнямі падпісалі «Вясна», Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, «Прававая ініцыятыва», Беларускі Хэльсынкскі камітэт, Lawtrend, Беларускі ПЭН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG