Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2022 годзе ў Беларусі заблякавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў


У 2022 годзе ў Беларусі заблякавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў, а з 2015 па 2022 год прыняты рашэньні аб абмежаваньні доступу да 8025 інтэрнэт-рэсурсаў і іх састаўных частак.

Пра гэта паведамляе reform.by, спасылаючыся на матэрыялы, апублікаваныя на сайце Менгарвыканкаму.

За 2021 год Міністэрсва інфармацыі уключыла ў рэспубліканскі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» 684 матэрыялы на падставе 420 рашэньняў судоў.

У 2021–2022 гадах па заявах МУС інфармацыйная прадукцыя 778 тэлеграм-каналаў і іншых інтэрнэт-рэсурсаў прызнана судамі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Больш за 300 тэлеграм-каналаў і чатаў прызнаны экстрэмісцкімі фармаваньнямі. Спынена дзейнасьць больш як 160 тэлеграм-каналаў і чатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG