Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 13 сьнежня: суровыя выракі за пратэсты жыхарам Салігорску — да 10 гадоў турмы


Менскі абласны суд. Архіўнае фота
Менскі абласны суд. Архіўнае фота

Рэпрэсіі супраць беларусаў за пратэсты працягваюцца.

Ад 5,5 да 10 гадоў калёніі — чатырох палітзьняволеных салігорцаў асудзілі на вялікія тэрміны

У Менскім абласным судзе агучылі прысуд чатыром палітзьняволеным жыхарам Салігоршчыны. Судзьдзя Алена Місьнік прызначыла адпаведна «пратэставым артыкулам» КК:

  • мужу і жонцы Алегу і Тацяне Бірулям — па 6 гадоў калёніі,
  • трэнэру Алегу Гаўрылаву — 10 гадоў калёніі,
  • Сяргею Пасюку — 5,5 года калёніі, піша «Вясна».


Іх затрымалі за распаўсюд «пратэставых» газэт 13 сьнежня 2021 году, але падчас сьледзтва сьпіс інкрымінаваных ім артыкулаў Крымінальнага кодэксу вырас да пяці.

Згодна з матэрыяламі справы, са студзеня па люты 2021 году салігорцы наносілі на аб’екты інфраструктуры надпісы і малюнкі. Таксама яны распаўсюджвалі ўлёткі і газэты «экстрэмісцкага» зьместу.

Агулам чатырох палітвязьняў асудзілі паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку);
  • арт. 341 («апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці»);
  • ч. 3 арт. 130 («распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»);
  • ч. 1 арт. 361 («заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі»);
  • ч. 1 арт. 361-4 («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG