Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе замарозілі 19 млрд эўра расейскіх кампаній і алігархаў. Што зробяць з гэтымі грашыма 


Канфіскаваая яхта расейскага алігарха. Ілюстрацыйнае фота.
Канфіскаваая яхта расейскага алігарха. Ілюстрацыйнае фота.

У адказ на ўварваньне Расеі ва Ўкраіну краіны ЭЗ замарозілі 18, 9 мільярда эўра, якія належаць прыватным асобам і кампаніям Расеі.

Аб гэтым паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на статыстыку ў AFP.

Больш за ўсіх замарозіла Бэльгія — 3,5 мільярда эўра, за ёй ідзе Люксэмбург з 2,5 мільярда эўра і Нямеччына з 2,2 мільярда. Замыкае сьпіс Мальта: яна заблякавала каля 150 тысяч эўра. Сума ўключае і ацэначны кошт арыштаванай маёмасьці — у тым ліку нерухомасьці, яхт, верталётаў і твораў мастацтва.

Замарожанымі таксама застаюцца каля 300 мільярдаў эўра Цэнтрабанка Расеі, нагадала кіраўнік Эўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен на мінулым тыдні. Тады ж яна расказала аб пляне Эўракамісіі па канфіскацыі замарожаных расейскіх актываў для кампэнсацыі ўрону, які Расея працягвае наносіць Украіне. Цяпер ён ацэньваецца ўжо ў 600 мільярдаў эўра, адзначыла фон дэр Ляен.

У Крамлі называлі ідэю канфіскацыі расейскіх актываў «міжнародным бандытызмам» і «спробай легалізацыі зьдзейсьненага раней крадзяжу».

Па падліках аналітычнага цэнтра KSE Institute пры Кіеўскай школе эканомікі, да верасьня з прычыны вайны ва Ўкраіне пашкоджана больш за 136 тысяч жылых дамоў, больш за 188 тысяч асабістых аўтамабіляў, 1270 школ, 786 дзіцячых садоў, 978 мэдычных установаў, 775 культурных аб’ектаў. Агульная шкода, нанесеная толькі інфраструктуры Ўкраіны, тады ацэньвалася ў 127 мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG