Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніцу кіраўніка Эўрапарлямэнту затрымалі ў Бэльгіі па справе аб карупцыі, — СМІ


Ева Кайлі, архіўнае фота
Ева Кайлі, архіўнае фота

Паліцыя Бэльгіі пасьля сэрыі ператрусаў затрымала як мінімум чатырох чалавек, блізкіх да кіраўніцтва Эўрапарлямэнту. Іх падазраюць у карупцыі і лябіяваньні інтарэсаў Катару ў сувязі з правядзеньнем там чэмпіянату сьвету ў футболе.

У выніку ператрусаў паліцыя канфіскавала каля 600 тысяч эўра гатоўкай, піша выданьне Politico.

Пракуратура Бэльгіі не называе імёнаў затрыманых, аднак выданьне Le Soir са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што адна з падазраваных — віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту Ева Кайлі, сябра грэчаскай сацыялістычнай партыі PASOK. Пра затрыманьне Кайлі піша і AFP. Грэцкая прэса ўжо апублікавала заяву PASOK аб выключэньні Кайлі з партыі ў сувязі з абвінавачаньнем у карупцыі.

Раней на сустрэчы зь міністрам працы Катару Ева Кайлі назвала Катар «перадавой краінай у адносінах да правоў працоўных», нягледзячы на шматлікія заявы міжнародных інстанцый аб парушэньнях правоў рабочых пры будаўніцтве ў Катары алімпійскіх аб’ектаў.

Іншае бэльгійскае выданьне Knack піша, што фэдэральная пракуратура краіны расьсьледуе магчымую карупцыю ў Эўрапарлямэнце зь ліпеня. Прадстаўнік пракуратуры Эрык ван Дуйс заявіў, што ведамства падазрае «адну з дзяржаў Пэрсыдзкага заліва» ў спробе паўплываць на эканамічныя і палітычныя рашэньні Эўрапарлямэнту — у прыватнасьці, шляхам хабару і подкупу яго чыноўнікаў.

Таксама, па дадзеных СМІ, сярод затрыманых — генэральны сакратар Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў Лука Вісэнтыні і былы дэпутат Эўрапарлямэнту ад Італіі Пʼер Антоніё Панцэры.

На думку экспэртаў, уладам Катару важна фармаваць станоўчы імідж краіны, якую папракаюць у шматлікіх парушэньнях правоў чалавека, у тым ліку ў сувязі з чэмпіянатам сьвету — у прыватнасьці, у перасьледах ЛГБТ+ і ў парушэньні правоў працоўных на алімпійскіх абʼектах. Эўрапейскія чыноўнікі таксама зацікаўленыя ў добрых адносінах з Катарам — адным з галоўных сусьветных вытворцаў газу, асабліва ў сьвятле «газавай вайны» з Расеяй, якая пачалася пасьля яе ўварваньня ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG