Беларускія прыказкі і трапныя выразы. ТЭСТ

Беларускія прыказкі і трапныя выразы. ТЭСТ

Ад ляноты чакай бядоты! Таму не адкладайма ў доўгі мех, а бярэмася за тэст на веданьне беларускіх прыказак і фразэмаў. Калі ў вас мазгі густыя, то ўсё адгадаеце з аднаго ківá!

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Не. Усе кропелькі (крошкі) падабраў — скажуць, напрыклад, калі сын вельмі падобны на бацьку.

Не. Усе кропелькі (крошкі) падабраў — скажуць, напрыклад, калі сын вельмі падобны на бацьку.

Не. Усе кропелькі (крошкі) падабраў — скажуць, напрыклад, калі сын вельмі падобны на бацьку.

Так! Калі сын вельмі падобны на бацьку, скажам: Усе кропелькі (крошкі) падабраў.

Не. Ёлупень. Бо колькі асла ні малюй (значыць фарбуй) — аслом застанецца. Тое самае азначаюць конь Божы, дурань непадсяваны. А пра крэатыўнае бязьмежжа скажуць: Вольнаму воля, шалёнаму поле.

Так, ёлупень, вядома. Бо колькі асла ні малюй (значыць фарбуй) — аслом застанецца. Тое самае азначаюць конь Божы, дурань непадсяваны.

Не. Ёлупень. Бо колькі асла ні малюй (значыць фарбуй) — аслом застанецца. (Зрэшты, выраз паходзіць з вандроўных цыркаў, савецкі масавік-зацейнік недалёка адышоў). Тое самае азначаюць конь Божы, дурань непадсяваны.

Не. Ёлупень. Бо колькі асла ні малюй (значыць фарбуй) — аслом застанецца. Тое самае азначаюць конь Божы, дурань непадсяваны. А пра ўпартага скажуць: як пень дубовы.

Не, гэта не экзатычны кулінарны рэцэпт. Вазьмі вочы ў жменю — значыць глядзі ўважліва, сканцэнтруйся, а не разглядайся па баках!

Не, гэта не экзатычны кулінарны рэцэпт. Вазьмі вочы ў жменю — значыць глядзі ўважліва, сканцэнтруйся, а не разглядайся па баках!

Не. Вазьмі вочы ў жменю! Значыць — глядзі ўважліва, сканцэнтруйся, а не разглядайся па баках! Ёсьць іншы выраз: у сабакі вачэй пазычыўшы, ён пра хлусьню.

Так. Вазьмі вочы ў жменю! Значыць — глядзі ўважліва, сканцэнтруйся, а не разглядайся па баках!

Не, туды з уласнай ахвоты хаваецца абсалютная меншасьць. Вядома ж, хавайся ў бульбу! Выраз іранічнага зьдзіўленьня, характэрна беларускі: калі ўжо хавацца, то ў нешта надзейнае і важкае.

Вядома ж, хавайся ў бульбу! Выраз іранічнага зьдзіўленьня, характэрна беларускі: калі ўжо хавацца, то ў нешта надзейнае і важкае.

Не. Па-беларуску менавіта хавайся ў бульбу! Выраз іранічнага зьдзіўленьня, характэрна беларускі: калі ўжо хавацца, то ў нешта надзейнае і важкае. Выраз „ховайся в жито!“ украінскі, у ім няма іроніі, гэта эмацыйная рэакцыя на нешта страшнае.

Не. Папаўся, жучку, у панскую ручку! Пра таго, хто трапіў у безвыходную сытуацыю, у каго нявыкрутка, непярэ́ліўкі.

Не. Папаўся, жучку, у панскую ручку! Пра таго, хто трапіў у безвыходную сытуацыю, у каго нявыкрутка, непярэ́ліўкі.

Так. Папаўся, жучку, у панскую ручку! Пра таго, хто трапіў у безвыходную сытуацыю, у каго нявыкрутка, непярэ́ліўкі.

Блізка, але не. Папаўся, жучку, у панскую ручку! Пра таго, хто трапіў у безвыходную сытуацыю, у каго нявыкрутка, непярэ́ліўкі.

Не (хоць герой прыказкі бывае і ў папасе). Злазь з даху, ня псуй ґонту! Ґонта — дошчачкі, якімі накрываюць дах. А няўмека нясе небясьпеку і даху, і дому, і яго насельнікам. Выразам можна (і трэба) асадзіць бяздарнага начальніка.

Так. Злазь з даху, ня псуй ґонту! Ґонта — дошчачкі, якімі накрываюць дах. А няўмека нясе небясьпеку і даху, і дому, і яго насельнікам. Выразам можна (і трэба) асадзіць бяздарнага начальніка.

Не (хоць страху ў адрасата і сапраўды няма, але не ад вялікага розуму). Злазь з даху, ня псуй ґонту! Ґонта — дошчачкі, якімі накрываюць дах. А няўмека нясе небясьпеку і даху, і дому, і яго насельнікам. Выразам можна (і трэба) асадзіць бяздарнага начальніка.

Не, гэта ня рэха гістарычных падзеяў. Злазь з даху, ня псуй ґонту! Ґонта — дошчачкі, якімі накрываюць дах. А няўмека нясе небясьпеку і даху, і дому, і яго насельнікам. Выразам можна (і трэба) асадзіць бяздарнага начальніка.

Так. Даганяючы не пацалуесься! Народная мудрасьць пра тое, што калі ты ня мілы, то не прымусіш сябе ўпадабаць. Відавочна, даказана ў практычных экспэрымэнтах ))

Не (хоць для ката і сабакі гэта правільна). Даганяючы не пацалуесься! Народная мудрасьць пра тое, што калі ты ня мілы, то не прымусіш сябе ўпадабаць. Відавочна, даказана ў практычных экспэрымэнтах ))

Не. Даганяючы не пацалуесься! Народная мудрасьць пра тое, што калі ты ня мілы, то не прымусіш сябе ўпадабаць. Відавочна, даказана ў практычных экспэрымэнтах))

Не, тут пра іншае. Даганяючы не пацалуесься! Народная мудрасьць пра тое, што калі ты ня мілы, то не прымусіш сябе ўпадабаць. Відавочна, даказана ў практычных экспэрымэнтах ))

Не. Хоць тут сапраўды дыягназ, але жартоўны. Агульная млявасьць і абыякавасьць да жыцьця —пра стан, калі нічога ня хочацца рабіць. Адкуль пайшоў выраз — невядома, але нават аброс працягамі.

Вядома. Агульная млявасьць і абыякавасьць да жыцьця — жартоўны дыягназ стану, калі нічога ня хочацца рабіць. Адкуль пайшоў выраз — невядома, але нават аброс працягамі.

Не, тут іншае. Агульная млявасьць і абыякавасьць да жыцьця — жартоўны дыягназ стану, калі нічога ня хочацца рабіць. Адкуль пайшоў выраз — невядома, але нават аброс працягамі.

У прынцыпе так, але маем закончаны і нават паэтычны выраз: Агульная млявасьць і абыякавасьць да жыцьця. Жартоўны дыягназ стану, калі нічога ня хочацца рабіць. Адкуль пайшоў выраз — невядома, але нават аброс працягамі.

Не. Дастаткова хлява. Хлеў згарэў, але ж і мышэй ляснула! Канцэнтраваны беларускі погляд на сьвет і жыцьцё: у кожным мінусе шукай плюс. Флегматычны аптымізм, якім захапляўся Караткевіч.

Так! Хлеў згарэў, але ж і мышэй ляснула! Канцэнтраваны беларускі погляд на сьвет і жыцьцё: у кожным мінусе шукай плюс. Флегматычны аптымізм, якім захапляўся Караткевіч.

Не, тут пазытыў абгрунтаваны: Хлеў згарэў, але ж і мышэй ляснула! Канцэнтраваны беларускі погляд на сьвет і жыцьцё: у кожным мінусе шукай плюс. Флегматычны аптымізм, якім захапляўся Караткевіч.

Не, гэта мэтафара. Хоць наша костка, аднак сабачым мясам абрасла й ваняець. Народны выраз, ёсьць у „Прамове Мялешкі“, выдатным сатырычным творы старабеларускай літаратуры, дзе кашталян смаленскі б’е трывогу аб страце сваіх традыцыяў і мовы дзяржаўнай элітай.

Так! Хоць наша костка, аднак сабачым мясам абрасла й ваняець. Народны выраз, ёсьць у „Прамове Мялешкі“, выдатным сатырычным творы старабеларускай літаратуры, дзе кашталян смаленскі б’е трывогу аб страце сваіх традыцыяў і мовы дзяржаўнай элітай.

Не, тут канкрэтна. Хоць наша костка, аднак сабачым мясам абрасла й ваняець. Народны выраз, ёсьць у „Прамове Мялешкі“, выдатным сатырычным творы старабеларускай літаратуры, дзе кашталян смаленскі б’е трывогу аб страце сваіх традыцыяў і мовы дзяржаўнай элітай.