Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра ПВТ: «Я думаў: ня можа быць, каб твае дзеці распачалі супраць цябе вайну»


ПВТ. Архіўнае фота
ПВТ. Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб разьвіцьці Парку высокіх тэхналёгіяў прызнаўся, што ні ён, ні спэцслужбы не надалі настроям працаўнікоў ПВТ, спэцыялістам ІТ-сэктару «належнай увагі».

«...Мы проста адмахнуліся ад гэтага. Я думаў: ну, ня можа ж быць, каб твае дзеці распачалі супраць цябе вайну. За гэта і паплаціліся. Аказваецца, што і такія дзеці могуць ваяваць супраць бацькоў, калі ім добра плацяць. Гэта значыць, нашы людзі, гэта таксама адкрыта трэба прызнаць, якія працуюць у ПВТ, атрымліваючы прыстойныя даходы, плату ў параўнаньні зь сярэднім заробкам у Беларусі, аддалі перавагу вялікім грашам і выконвалі каманды замежных сваіх гаспадароў. Часьцей за ўсё заакіянскіх», — заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніком ПВТ Усеваладам Янчэўскім, начальнікам ААЦ Андрэем Паўлючэнкам, першым віцэ-прэм’ерам Мікалаем Снапковым і намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Максімам Ермаловічам.

Лукашэнка заявіў, што да такой высновы ён прыйшоў, «прааналізаваўшы сытуацыю».

«Паколькі гэта маладыя ў асноўным людзі, ды і кіраўніцтва ПВТ як не сваімі рукамі там працавала — ня ведалі сваіх людзей і не супрацьдзейнічалі своечасова ўсім гэтым нэгатыўным тэндэнцыям — мы атрымалі тое, што атрымалі», — падсумаваў Лукашэнка.

Выданьне Reform.by з спасылкай Белстат паведамляе, што за апошнія дзевяць месяцаў у ІТ-галіне на чыстай аснове было звольнена больш за 13 тыс. чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG