Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар крымскага заапарку вывез з Херсона янота, ламу і восьліка


Янот
Янот

Уладальнік парку львоў «Тайган» у анэксаваным Крыме бізнэсовец Алег Зубкоў апублікаваў відэа вывазу ім жывёл з заапарку ў Херсоне — у апошнія дні перад выхадам з гораду расейскіх войскаў.

Сярод жывёл, якіх вывез Зубкоў з херсонскага заапарку — янот. На апублікаваным запісе відаць, як бізнэсовец асабіста бярэ зьвера за хвост і, трымаючы яго ўніз галавой, саджае ў клетку-пераноску. На гэты фрагмэнт зьвярнула ўвагу выданьне The Insider.

На тым самым відэа асабіста Зубкоў забірае з заапарку ламу і асла. Відэа азагалоўлена «Алег Зубкоў ловіць янотаў ГОЛЫМІ РУКАМІ».

Лёс янота з херсонскага заапарку зацікавіў шматлікіх карыстальнікаў Інтэрнэту, асабліва з Украіны, пасьля запісу ў тэлеграме расейскай ваенкоркі, вядомай таксама як паэтка, Ганны Даўгаровай. У пасьце аб адступленьні расейскіх войскаў з Херсону яна напісала: «Единственная хорошая новость в том, что мой товарищ успел покрасть енота из херсонского зоопарка» (правапіс захаваны — РС). Запіс спарадзіў мноства жартаў і мэмаў. Пры гэтым ня ясна, ці меўся пад «таварышам» на ўвазе Зубкоў, ці гаворка ішла пра нейкага іншага янота.

Сам Зубкоў абгрунтаваў неабходнасьць вывазу жывёл з херсонскага заапарку іх «выратаваньнем» — у чаканьні магчымага ўкраінскага наступу і абстрэлаў. У расейскіх СМІ таксама сьцвьярджалася, што ў выпадку разбурэньня дамбы на Кахоўскай ГЭС тэрыторыя заапарку будзе затопленая. Пры гэтым, мяркуючы па заявах Зубкова, з заапарку вывезьлі ня ўсіх жывёлін. Сам ён заявіў, што будзе ўтрымліваць іх за свой кошт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG