Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучы спартовы сайт Беларусі «Трыбуна» зрабіў паўнавартасную вэрсію на беларускай мове


Tribuna.com
Tribuna.com

Рэдакцыя спартовага выданьня перайшла на новы сайт. «Трыбуна» стала першым у гісторыі спартовым мэдыя на беларускай мове.

Рэдакцыя «Трыбуны» паўнавартасна перазапусьціла ўвесь сайт. Цяпер ён цалкам двухмоўны, адаптыўны для смартфонаў, усе тэхналягічныя задачы вырашаны нанова, пры гэтым стваральнікі пастараліся захаваць зьмесьціва, якое шмат гадоў рабілі на старой вэрсіі.

«Зь некаторымі функцыямі сайту мы разьвітваемся. Гэта балючы, але неабходны крок, які сьвядома робіцца дзеля таго, каб у „Трыбуны“ зьявіўся свой сайт, свая адмінка і свой рухавік. Разьвіваць пад патрэбы Tribuna.com папярэднюю вэрсію сайту магчымасьці ўжо не было. Для нас было важна пазбавіцца ад усякай тэхналягічнай залежнасьці. Далей — будзем разьвівацца самі», — напісала рэдакцыя ў сваім звароце да чытачоў.

Пэўны час сайт будзе жыць з абмежаваньнямі ў блогах і статыстыцы. Але ў той жа час сайт перапісаны на больш сучасныя тэхналёгіі, якія адкрываюць больш магчымасьцяў, адзначылі ў «Трыбуне».

Усе навіны будуць публікавацца на беларускай мове, але іх таксама можна будзе прачытаць па-расейску.

«Адразу заўважым, што рэдактарскія і блогерскія допісы будуць перакладацца толькі выбарачна, а ў асноўным яны будуць публікавацца на той мове, якую абраў аўтар. А гэта значыць, што ў беларускай вэрсіі сайту вам можа трапіцца тэкст на расейскай мове, пры гэтым увесь інтэрфэйс будзе па-беларуску. І наадварот — беларускамоўны тэкст можа сустрэцца ў вэрсіі з расейскамоўным інтэрфэйсам», — адзначылі ў рэдакцыі спартовага СМІ.

«Трыбуна» ўжо некалькі гадоў зьяўляецца вядучым спартовым СМІ Беларусі. Пасьля выбараў 2020 году некалькі журналістаў сайту зазналі перасьледу з боку ўладаў, у выніку рэдакцыя пакінула краіну. Адзін з журналістаў і блогераў — Аляксандар Івулін — адбывае турэмнае пакараньне за ўдзел у пратэставых маршах. Праваабарончая супольнасьць назвала яго палітычным вязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG