Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратару А1 Брэдзелеву прысудзілі 4 гады зьняволеньня


Мікалай Брэдзелеў
Мікалай Брэдзелеў

Справу Мікалая Брэдзелева разглядалі ў Менскім гарадзкім судзе ў закрытым рэжыме.

Прэс-сакратара мабільнага апэратара A1 Мікалая Брэдзелева судзілі паводле двух артыкулаў КК: ч. 2 арт. 424 (злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 (фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня).

Паводле часткі 2 артыкулу 424 КК (Злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) Брэдзелеў апраўданы празь недаказанасьць удзелу ў зьдзяйсненьні злачынства, паведамляе Sb.by.

Паводле артыкулу 361-2 КК за тое, што Брэдзелеў нібыта даваў грашовыя сродкі для экстрэмісцкага фармаваньня шляхам пералічваньня іх блогеру Антону Матольку, судзьдзя Алена Ананіч прысудзіла яму 4 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Антон Матолька пасьля вынясеньня выраку Брэдзелеву назваў гэтую інфармацыю лжывай, бо ніякіх грошай Брэдзелеў яму не пералічваў.

За кратамі Мікалая ўтрымліваюць з 10 сьнежня 2021 году.

Праваабаронцам вядома, што, што сілавікі білі яго пасьля затрыманьня. На праўладных каналах тады зьявілася «пакаяльнае» відэа зь Мікалаем, дзе паведамлялася, што ён нібыта «зьліваў» інфармацыю блогеру Антону Матольку. Характар інфармацыі невядомы. У кампаніі заявілі, што Мікалай ня меў доступу да зьвестак кліентаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG