Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія гульні-2023 пройдуць у Польшчы без расейскіх і беларускіх спартоўцаў


Архіўнае фота: Эўрапейскія гульні-2019 у Менску
Архіўнае фота: Эўрапейскія гульні-2019 у Менску

Беларускім і расейскім спартоўцам забаранілі ўдзельнічаць у наступных Эўрапейскіх гульнях. У 2023 годзе яны пройдуць у польскім Кракаве.

Гэта вынікае з паведамленьня на сайце Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) па выніках працы каардынацыйнай камісіі ЭАК у Кракаве.

«Я ведаю, што гэтае пытаньне хвалюе многіх з вас. Таму я павінен быць вельмі дакладным у сваім адказе: у цяперашніх абставінах удзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў немагчымы», — сказаў прэзыдэнт ЭАК Сьпірас Капралас падчас прэс-канфэрэнцыі, адказваючы польскім СМІ.

Эўрапейскія гульні — рэгіянальныя міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод атлетаў Эўропы. Іх праводзяць раз на 4 гады пад кіраўніцтвам Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЭАК).

Папярэднія Эўрапейскія гульні праходзілі ў 2019 годзе ў Менску.

Наступныя гульні ў пэрыяд з 21 чэрвеня па 2 ліпеня 2023 году прыме польскі Кракаў. Чакаецца, што ўдзельнічаць у іх будуць каля 7 тысяч спартоўцаў, спаборніцтвы пройдуць у 25 відах спорту (зь якіх 18 алімпійскія).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG