Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына і Францыя выступілі за працяг падтрымкі беларускай апазыцыі ў эміграцыі і на радзіме


Сьцягі ў залі Кангрэс-цэнтру ў Празе, дзе адбываецца нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў краін ЭЗ
Сьцягі ў залі Кангрэс-цэнтру ў Празе, дзе адбываецца нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў краін ЭЗ

Пра гэта гаворыцца ў супольным нямецка-французскім дакумэнце «Аб абароне міжнароднага парадку ў эпоху сыстэмнага суперніцтва», падрыхтаваным да сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЭЗ у Празе.

«Мы павінны захаваць „Усходняе партнэрства“ як інструмэнт умацаваньня ўстойлівасьці нашых партнэраў, вельмі важна адаптаваць структуру да новых абставінаў. У прыватнасьці, нам трэба актывізаваць нашы намаганьні дзеля пашырэньня супрацоўніцтва з Армэніяй і Азэрбайджанам ва „Ўсходнім партнэрстве“, прапаноўваючы істотныя і канкрэтныя выгады. Што тычыцца Беларусі, у цэнтры нашай увагі па-ранейшаму павінна быць падтрымка беларускай апазыцыі як на эміграцыі, так і на радзіме», — гаворыцца ў супольнай заяве Францыі і Нямеччыны.

У цэнтры нашай увагі па-ранейшаму павінна быць падтрымка беларускай апазыцыі як на эміграцыі, так і на радзіме.

Дакумэнт канстатуе: «Захопніцкая вайна Расеі супраць Украіны падкрэсьлівае, што мы жывем у эпоху сыстэмнага суперніцтва, дзе рэвізіянісцкія рэжымы выкарыстоўваюць сваю ўладу для прасоўваньня тэрытарыяльнай экспансіі і ідэалягічных праграмаў, варожых нашым асноўным каштоўнасьцям і інтарэсам.
Як ЭЗ мы павінны стаяць разам і абараняць прынцыпы міжнароднага права, правы чалавека і мір ва ўсім сьвеце. Нам таксама неабходна наладзіць стратэгічнае партнэрства з урадамі-аднадумцамі па ўсім сьвеце для абароны парадку, заснаванага на міжнародных правілах...»

МЗС Францыі і Нямеччыны падкрэсьліваюць, што Расея выступае за гэтае геапалітычнае спаборніцтва паміж аўтарытарнымі сіламі і лібэральнымі дэмакратычнымі каштоўнасьцямі. «Ва ўмовах захопніцкай вайны Расеі супраць Украіны і яе драматычных наступстваў мы павінны зрабіць неабходныя захады і перабудаваць нашу палітыку. Як Эўразьвязу нам трэба быць лепш падрыхтаванымі да барацьбы з сыстэмнымі супернікамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG