Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка спраў


Юры Назараў
Юры Назараў

Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта (КСП) узначаліў Юры Назараў, які да сёньняшняга дня быў на пасадзе намесьніка прэм'ер-міністра. Ён быў куратарам разьвіцьця машынабудаваньня, нафтахіміі, дрэваапрацоўкі, навукі.

На гэтай пасадзе Назараў замяніў Валерыя Іванова. Назараў ужо працаваў у сыстэме КСП, займаў пасаду намесьніка кіраўніка ў 2010–2013 гадах.

Першым кіраўніком КСП стаў Іван Ціцянкоў, паплечнік Аляксандра Лукашэнкі з пачатку 1990-х. Пры Ціцянкову Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта ператварылася ў бізнэс-імпэрыю, падмяўшы пад сябе даходныя галіны дзяржаўнай гаспадаркі. Фінансавы бок дзейнасьці кіраўніцтва заўсёды быў не вядомы ня толькі грамадзтву, але і Вярхоўнаму Савету, а затым і Палаце прадстаўнікоў.

Пасьля Ціцянкова пасаду кіраўніцы спраў прэзыдэнта заняла Галіна Жураўкова. Пры ёй бізнэс-імпэрыя яшчэ больш пашырылася, створаныя пры кіраўніцтве кампаніі фактычна манапалізавалі нафтавы і тытунёвы рынкі. У 2004 годзе Жураўкову арыштавалі і за крадзеж больш як трох мільёнаў даляраў асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Аднак яна паклялася ў вернасьці Лукашэнку, кампэнсавала страты і была памілаваная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG