Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады не ўключылі беларускіх герояў мінуўшчыны ў факультатыў пра «мараль і патрыятызм»


Аляксандар Неўскі з жонкай і сынам – тэатралізаваная дзея на вуліцах Віцебску, архіўнае фота
Аляксандар Неўскі з жонкай і сынам – тэатралізаваная дзея на вуліцах Віцебску, архіўнае фота

У Беларусі зацьвердзілі вучэбную праграму факультатыўнага занятку «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» для 6-7 клясаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Адпаведная пастанова Мінадукацыі апублікавана 13 жніўня на Нацыянальным прававым партале. Згодна з дакумэнтам, гэты факультатыў — працяг праграмы для 5-6 клясаў, якую ўвялі летась.

Мэтай факультатыва фармальна зьяўляецца «спрыяньне фармаваньню духоўна-маральнай культуры і патрыятызму вучняў на аснове выкарыстаньня патэнцыялу хрысьціянскіх традыцый і каштоўнасьцяў беларускага народа».

Факультатыў разьлічаны на 35 гадзін — па 1 гадзіне ў тыдзень.

Пры вывучэньні тэмы «Прыгажосьць учынку. Гонар, доблесьць, гераічнасьць. Сьвятыя воіны. Героі Беларусі. Грамадзянскі абавязак», як заўважыла Zerkalo, прапануюць вывучыць герояў сучаснай Беларусі — Уладзімера Корвата (загінуў 23 траўня 1996 году пры выкананьні вучэбна-трэніровачнага палёту, адвёўшы самалёт ад вёскі Малое Гацішча), Мікіту Куканенку і Андрэя Нічыпорчыка (загінулі 19 траўня 2021 году пры выкананьні вучэбна-трэніровачнага палёту над Баранавічамі, таксама адвёўшы самалёт ад жылых дамоў).

А вось сьвятых і беларускіх герояў у больш даўнія часы складальнікі не ўключылі ў праграму. Таму школьнікам давядзецца вывучаць подзьвігі «сьвятых воінаў» — святога пакутніка, рымляніна Сотніка Лонгіна, сьвятога велікамучаніка грэка Георгія Пабеданосца і Аляксандра Неўскага, якога расейцы лічаць героем, а для беларускай гісторыі постаць ня знакавая. Напрыклад, у Віцебску стаіць помнік Неўскаму, а сувязі са старажытным беларускім горадам ён ня мае ніякай. Ягоную постаць у Беларусі прасоўвае Маскоўскі патрыярхат РПЦ.

У верасьні 2021 году ў Беларусі зацьвердзілі вучэбную праграму факультатыўнага занятку «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» для 5-6 клясаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Тагачасны міністар адукацыі Ігар Карпенка расказваў, што факультатыў будзе базавацца ня толькі на праваслаўі, і наведваньне яго будзе дабраахвотным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG