Лінкі ўнівэрсальнага доступу

S&P таксама зьнізіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі і заявіла пра дэфолт па эўрааблігацыях


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings панізіла крэдытныя рэйтынгі ў замежнай валюце Беларусі да выбарачнага дэфолту, а па эўрааблігацыях — да дэфолту.

Рэйтынгі Беларусі ў замежнай валюце паніжаны да выбарачнага дэфолту (SD/SD), а рэйтынг па эўрааблігацыях з пагашэньнем у 2027 годзе да дэфолту (D), паведамляе «Зеркало». Суверэнны крэдытны рэйтынг у нацыянальнай валюце агенцтва пацьвердзіла на ўзроўні CCC/C, захаваўшы нэгатыўны прагноз.

Пры гэтым у агенцтве лічаць, што «далейшыя неплацяжы па іншых эўрааблігацыях практычна непазьбежныя».

У ліпені агенцтва S&P ня зьнізіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі, указваючы, што Менск спрабаваў знайсьці спосабы расплаціцца па аблігацыях у далярах на працягу прадугледжанага дагаворам часу з выкарыстаньнем альтэрнатыўных спосабаў аплаты. Але папярэдзіла, што зробіць гэта, калі выплаты па эўрааблігацыях ня будуць зробленыя ў зыходнай валюце, гэта значыць далярах, да канца 30-дзённага льготнага пэрыяду.

  • Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch у ліпені панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце з узроўню ССС да пераддэфолтнага С, што азначае або пачатак дэфолту, або працэсу, падобнага да дэфолту, або бязьдзейнасьць эмітэнта. Так агенцтва адрэагавала на рашэньне беларускага ўраду і Мінфіну выконваць абавязацельствы па эўрааблігацыях у беларускіх рублях. Аднак у Мінфіне Беларусі заявілі, што гэтае суб’ектыўнае рашэньне.
  • Пазьней Fitch панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце з «С» (што азначае — дэфолт непазьбежны) да RD (абмежаваны дэфолт або дэфолт па асобных абавязаньнях).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG