Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд забараніў дзейнасьць Кампартыі Ўкраіны


Кіраўніцтва КПУ (травень 2014 году)
Кіраўніцтва КПУ (травень 2014 году)

Апэляцыйны адміністрацыйны суд у Львове 5 ліпеня забараніў дзейнасьць Камуністычнай партыі Ўкраіны, задаволіўшы пазоў Міністэрства юстыцыі.

Кампартыя Ўкраіны (КПУ) стала 15-й забароненай пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну партыяй. Разам зь ёй у аўторак забаранілі партыю «Шчасьлівая Ўкраіна», створаную былым міністрам часоў Віктара Януковіча Аляксандрам Кліменкам.

У першыя гады незалежнасьці Ўкраіны КПУ была адной з найбуйнейшых палітычных сіл, яе нязьменны старшыня Пятро Сіманенка ў 1999 годзе выходзіў у другі тур выбараў прэзыдэнта краіны, у якім прайграў Леаніду Кучму. Фракцыя КПУ існавала ў Вярхоўнай Радзе да 2014 году, калі — пасьля перамогі Майдану — партыя правалілася на выбарах. Шэраг яе чальцоў падтрымалі сэпаратыстаў у Данецкай і Луганскай абласьцях.

У 2015 годзе суд забараніў дзейнасьць партыі, аднак тое рашэньне так і не ўступіла цалкам у законную сілу.

Пасьля расейскага ўварваньня 24 лютага ва Ўкраіне былі забароненыя практычна ўсе партыі, якія лічыліся ў краіне прарасейскімі, у тым ліку «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё», якая мела фракцыю ў парлямэнце, а таксама «Апазыцыйны блёк», «Нашы», «Партыя Шарыя».

У Беларусі Камуністычная партыя Беларусі, якая спыніла існаваньне ў жніўні 1991 году, аднавіла сваю дзейнасьць у 1996 годзе і існуе да сёньняшняга дня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG