Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падсанкцыйны вайсковы чыноўнік і судзьдзі Лосіка і Бабарыкі атрымалі ад Лукашэнкі дзяржаўныя ўзнагароды


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

У Беларусі 75 прадстаўнікоў розных сфэр дзейнасьці атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды.

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, ордэн «За службу Радзіме» трэцяй ступені атрымаў генэрал-маёр Іван Багуслаўскі, начальнік Галоўнай інспэкцыі Ўзброеных сіл Міністэрства абароны Беларусі. Эўразьвяз, Вялікая Брытанія, Канада, Швайцарыя, Аўстралія і Новая Зэляндыя ўвялі супраць яго санкцыі.

Мэдаль «За працоўныя заслугі» атрымаў старшыня суду Чыгуначнага раёну Гомля Мікалай Бакуноў, які разглядаў справу журналіста Свабоды Ігара Лосіка, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзьмітрыя Папова.

Ордэн Пашаны атрымаў судзьдзя Вярхоўнага суду Ігар Любавіцкі, які вынес вырак Віктару Бабарыку. У дачыненьні да гэтага судзьдзі таксама дзейнічаюць санкцыі Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG