Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: жыхароў Заходняй Беларусі дэпартавалі ў Сыбір


Барак у лягеры для дэпартаваных «Волголаг» у Расеі, 1940 год
Барак у лягеры для дэпартаваных «Волголаг» у Расеі, 1940 год

Падзеі 29 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 чэрвеня 1940 году адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняй Беларусі ў Сыбір. Толькі за адзін гэты дзень былі вывезены 23 тысячы чалавек.

Таксама ў гэты дзень

1440 — вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім быў абраны Казімер Ягелёнчык.

Казімер Ягелёнчык
Казімер Ягелёнчык

1613 — дашчэнту згарэў лёнданскі тэатар «Глёбус».

1944 — пачалася Менская апэрацыя савецкіх войскаў, у выніку якой вызвалілі Менск.

1984 — уведзеная ў эксплюатацыю 1-я лінія Менскага метрапалітэну.

У гэты дзень нарадзіліся

1896Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.

1900Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік і лётчык.

Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры
Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры

1913Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, настаўнік.

1925 Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Горадзенскай біяхімічнай школы.

1956Ніна Баршчэўская, беларуская мовазнаўца, грамадзкая й культурная дзяячка, кіраўніца Катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

1962Мікола Маркевіч, беларускі журналіст і палітык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар горадзенскай газэты «Пагоня».

Мікола Маркевіч
Мікола Маркевіч

У памяці

1958Фабіян Ярэміч, палітык, культурны дзяяч. Сябра Рады БНР у 1918 годзе. Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы.

1994Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык.

2003Кэтрын Хэпбэрн, амэрыканская кінаакторка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG