Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з Баракам Абамам


Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Капэнгагене з былым прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам, паведамляе Офіс беларускага палітыка.

Па словах Ціханоўскай, яны шмат казалі пра Беларусь, яна распавяла Бараку Абаму пра беларускіх актывістаў, журналістаў, апошнія рэпрэсіі супраць прафсаюзных лідэраў і «партызан».

«Гэта была вельмі цёплая сустрэча. Барак адзначыў, што нам трэба пазнаёміцца зь Мішэль Абамай, і выказаў словы захапленьня нашай працай і беларусамі. (...) Такія сустрэчы запэўніваюць мяне, што ў беларусаў нашмат больш сяброў, чым нам звычайна здаецца», — распавяла Ціханоўская.

Таксама падчас сустрэчы абмеркавалі і вайну ва Ўкраіне і ўзнялі пытаньні праграм для рэпрэсаванай моладзі і студэнцтва. Ціханоўская папрасіла Абаму зрабіць Беларусь фокусам яго арганізацыі Young Obama leaders і запрашаць маладых лідэраў да ўдзелу ў міжнародных трэнінгах і стажыроўках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG