Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нідэрляндах заявілі аб затрыманьні расейскага выведніка, які спрабаваў уладкавацца стажорам у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе


Міжнародны крымінальны суд у Гаазе
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе

Служба агульнай выведкі і бясьпекі Нідэрляндаў (AIVD) заявіла пра затрыманьне супрацоўніка расейскай вайсковай выведкі, які спрабаваў уладкавацца стажорам у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Па словах кіраўніка AIVD Эрыка Акербума, сапраўднае яго імя — Сяргей Уладзіміравіч Чаркасаў. У Нідэрлянды ён хацеў заехаць пад імем Віктар Мюлер Фэрэйра.

Чаркасаў, як адзначаюць у нідэрляндзкай службе выведкі, дзейнічаў па старанна распрацаванай расейскімі спэцслужбамі легендзе, паводле якой ён наогул ня меў сувязі з Расеяй і з ГРУ ў прыватнасьці. Для падобных апэрацый, як сказана ў прэс-рэлізе, звычайна выкарыстоўваюць «нелегалаў» — афіцэраў выведных службаў (ГРУ і СВР), якія праходзяць працяглую і дбайную падрыхтоўку для ўкараненьня ў розныя замежныя структуры.

Чаркасаў, паводле інфармацыі AIVD, меў намер уладкавацца на стажыроўку ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе і такім чынам атрымаць доступ да сакрэтных дадзеных, у тым ліку пра магчымыя ваенныя злачынствы расейскіх вайскоўцаў, учыненыя ў Грузіі ў 2008 годзе і ва Ўкраіне ў 2022 годзе. Затрыманага Чаркасава дэпартавалі ў Бразылію.

AIVD у сьнежні 2020 году паведаміла, што яны раскрылі сакрэтную апэрацыю супрацоўніка расейскай Службы зьнешняй выведкі (СВР). Ён працаваў у пасольстве ў Гаазе з дыпляматычнай акрэдытацыяй і быў уцягнуты ў шпіёнскую дзейнасьць у галіне навукі і тэхналёгій. Яму дапамагаў іншы супрацоўнік СВР Расеі, які таксама меў дыпляматычную акрэдытацыю і працаваў у пасольстве. Нідэрляндзкае МЗС абвясьціла двух афіцэраў выведкі пэрсонамі нон грата. Іх імёны пры гэтым не называліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG