Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія пачынае масавую здабычу газу ў Чорным моры


Кляўс Яганіс
Кляўс Яганіс

Прэзыдэнт Румыніі Кляўс Яганіс падпісаў у сераду закон, які дазваляе масавую здабычу прыроднага газу з радовішчаў, разьмешчаных на дне Чорнага мора.

Неўзабаве пасьля таго, як дакумэнт быў парафаваны прэзыдэнтам, міністар энэргетыкі Румыніі Вірджыл Папэску выдаў камюніке, у якім абвясьціў «афіцыйны» пачатак здабычы сыравіны з чарнаморскіх крыніц.

Паводле міністра энэргетыкі, першая пастаўка газу з Чорнага мора паступіць у Румынію ў чэрвені гэтага году.

Згодна з законам, зацьверджаным 18 траўня парлямэнтам Румыніі, дзяржава атрымае 60 працэнтаў прыбытку ад збораў за здабычу чарнаморскай сыравіны.

Новыя правілы прадугледжваюць, што ўрад Румыніі зможа ўводзіць часовыя абмежаваньні на цэны на прыродны газ і аб’ём яго продажу, але толькі ў крызіснай сытуацыі.

Новая пастанова адмяняе абавязак газавых кампаній прадаваць 50 працэнтаў здабытай сыравіны на ўнутраным рынку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG