Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Давосе мільянэры заклікалі абкласьці іх новымі падаткамі


Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг на пасяджэньні Давоскага форуму
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг на пасяджэньні Давоскага форуму

Група мільянэраў запатрабавала ад сусьветных лідэраў, якія прыехалі на Давоскі эканамічны форум, абкласьці іх новымі падаткамі, каб скараціць глябальную няроўнасьць.

«Нашы ўрады па-ранейшаму нічога ня робяць для пераадоленьня абуральнай няроўнасьці. Замест гэтага яны сустракаюцца за зачыненымі дзьвярыма, удзельнічаючы ў выставе прыватных багацьцяў. Сёлета яшчэ чвэрць мільярда чалавек апынуцца ва ўмовах крайняй галечы. Прыйшоў час збалянсаваць сьвет. Прыйшоў час абкласьці падаткам багатых», — сказала Марлен Энгельхорн, адна зь мільянэраў, якія ўзялі ўдзел у пратэсьце.

Акцыю арганізавалі ўдзельнікі групы «Патрыятычныя мільянэры». Група ўпершыню сабралася ў ЗША ў 2010 годзе, каб запатрабаваць адмяніць падатковыя льготы для багатых, уведзеныя былым прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым. З таго часу да арганізацыі далучыліся больш за 200 заможных людзей. Мільянэры выступаюць, сярод іншага, за павышэньне мінімальнай аплаты працы і ўдасканаленьне прагрэсіўнай падатковай шкалы.

Традыцыйны эканамічны форум у швайцарскім Давосе адкрыўся 22 траўня 2022 году. У сэсіях бяруць удзел больш за дзьве тысячы чалавек. Выступоўцы — прадстаўнікі палітычных і бізнэс-элітаў, у тым ліку лідэры дзяржаў.

Адной з галоўных тэмаў форуму стане вайна ва Ўкраіне і яе наступствы. Удзельнікаў з Расеі на форум не запрасілі, а «Расейскі дом» у Давосе перайменавалі ў Дом ваенных злачынстваў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG