Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын памерлага расейскага палітыка Жырыноўскага памяняў імя і прозьвішча


Былы намесьнік старшыні Дзяржаўнай думы Расеі, сын заснавальніка партыі ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага Ігар Лебедзеў
Былы намесьнік старшыні Дзяржаўнай думы Расеі, сын заснавальніка партыі ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага Ігар Лебедзеў

Былы намесьнік старшыні Дзяржаўнай Думы Расеі, сын заснавальніка партыі ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага Ігар Лебедзеў змяніў імя і прозьвішча на Давід Аляксандравіч Гарсія. Пасьля гэтага ён тры месяцы выконваў свае абавязкі ў расейскім парлямэнце пад старым імем.

Гэта вынікае з матэрыялу выданьня «База», якое азнаёмілася з выпіскай зь дзяржаўнай сыстэмы «Расейскі пашпарт».

Паводле выданьня, зьмена імя адбылася на пачатку ліпеня 2021 году. За два тыдні да таго Лебедзеў заявіў, што сыходзіць з палітыкі. Згодна з сайтам Дзяржаўнай Думы, паўнамоцтвы ён пры гэтым ня склаў і займаў сваю пасаду намесьніка старшыні ніжняй палаты да 11 лістапада 2021 году. У выбарах у Думу новага скліканьня ён ня ўдзельнічаў.

Раней «База» і выданьне «Праект» расказвалі, што ў сына Жырыноўскага можа быць у карыстаньні нерухомасьць у Гішпаніі. Сам ён гэта адмаўляў. Акрамя таго, расейскі палітык шмат часу праводзіў у Флорыдзе.

Карыстацца магчымымі актывамі ў Гішпаніі былы дэпутат ня здолеў бы нават з новым імем. З 2014 году ён пад санкцыямі Эўразьвязу. Перад сыходам з палітыкі Лебедзева часта называлі магчымым пераемнікам свайго бацькі ў партыі. Аднак пасьля сьмерці Жырыноўскага яго імаверным пераемнікам расейскія СМІ называюць дэпутата Дзярждумы Леаніда Слуцкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG