Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Работнікі малаказаводу ў Маладэчне сабралі сход на прахадной, пагражаюць звольніцца з прычыны нізкіх заробкаў


Малаковоз, ілюстратыўнае фота
Малаковоз, ілюстратыўнае фота

Заробак на заводзе цяпер складае 200–300 рублёў, у той час як раней людзі атрымлівалі 800–1000.

Блогер Расціслаў Чапурной 11 траўня апублікаваў у сябе ў Instagram відэа пра хваляваньні на Маладачанскім вытворчым участку ААТ «Менскі малочны завод № 1». Работнікі прадпрыемства сабраліся на прахадной, скардзіліся на нізкія заробкі і чакалі начальства, піша Zerkalo.io.

Рабочыя на камэру расказалі, што праблемы пачаліся пасьля таго, як у лютым 2022 году Маладачанскі малочны камбінат стаў вытворчым участкам Менскага малочнага заводу. Вакансіі на прадпрыемстве ёсьць, але заробак — 200–300 рублёў, у той час як раней людзі атрымлівалі 800–1000, «і праца была, і заяўкі добрыя».

Скарацілася і колькасьць работнікаў: паводле іх слоў, калі раней на камбінаце працавалі 200 чалавек, то цяпер — 50.

«Народ ужо за траіх пагадзіўся працаваць, каб грошы атрымаць. Бо жыць кожнаму хочацца, і есьці кожнаму хочацца, а зарплата не павышаецца, — расказваюць маладачанцы.

Абураныя працоўныя выйшлі 11 траўня да прахадной у надзеі, што «нешта памяняецца». На размову яны выклікалі і кіраўніцтва — па іх словах, яно на сустрэчу згоднае і нават зьбіраецца прыехаць у Маладэчна з Валожына. Калі на іх умовы ня пойдуць, кажуць работнікі заводу, яны гатовыя звольніцца.

Рэакцыі адміністрацыі Маладачанскага вытворчага ўчастку і ААТ «Менскі малочны завод № 1» няма.

Як расказала «Медиазоне» адна з супрацоўніц, сама забастоўка пачалася раніцай: супрацоўнікі прыйшлі на вытворчасьць, але не запускалі яе. Потым да іх прыехалі «людзі зь Менску», якія паабяцалі зрабіць аднаразовую выплату. Пасьля гэтага страйкоўцы вярнуліся на вытворчасьць. Супрацоўніца тлумачыць гэта страхам людзей страціць працу, якую цяжка знайсьці ў Маладэчне: «Гэтых 400 рублёў баісься страціць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG