Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ абвясьціла аб закрыцьці сваёй маніторынгавай місіі ва Ўкраіне


Архищнае фота. Машыны прадстаўнікоў маніторынгавай місіі ў АБСЭ на КПП Станіца Луганская, лістапад 2021 году
Архищнае фота. Машыны прадстаўнікоў маніторынгавай місіі ў АБСЭ на КПП Станіца Луганская, лістапад 2021 году

Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе абвясьціла аб спыненьні сваёй назіральнай місіі ва Ўкраіне пасьля таго, як Масква наклала вета на яе падаўжэньне.

Паводле дзейнага старшыні АБСЭ, міністра замежных спраў Польшчы Зьбігнева Раў, былі апрабаваныя ўсе варыянты, каб атрымаць працяг мандата Спэцыяльнай маніторынгавай місіі, але пазыцыя Расеі не пакінула іншага выбару, акрамя як закрыць місію.

Місія АБСЭ ва Ўкраіне пачалася ў 2014 годзе пасьля актывізацыі сэпаратыстаў, якіх падтрымлівае Крэмль, на ўсходзе краіны. АБСЭ была адзінай міжнароднай арганізацыяй, якая непасрэдна сачыла за канфліктам.

«Наша місія адыграла ключавую ролю ў зборы аб’ектыўнай інфармацыі на месцах, пасярэдніцтве ў спыненьні агню і рабіла ўсё магчымае, каб палегчыць наступствы канфлікту для мірнага насельніцтва, — сказаў Раў. — Пад польскім старшынствам мы працягнем працаваць зь дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЭ, каб знайсьці альтэрнатыўную ролю АБСЭ ва Ўкраіне ў будучыні».

Амаль усіх назіральнікаў АБСЭ выслалі ў лютым пасьля пачатку расейскага ўварваньня, але адміністрацыйны пэрсанал місіі застаўся ва Ўкраіне, і чацьвёра з тых часоў былі захопленыя ў палон.

«Мы робім усё магчымае, каб падтрымаць нашых украінскіх калегаў і будзем працягваць аказваць ціск праз усе даступныя каналы, каб спыніць арышты, запалохваньне і дэзінфармацыю, якія пагражаюць чальцам нашай місіі», — заявіла генсакратар АБСЭ Хельга Марыя Шміт.

28 красавіка Расея абвінаваціла АБСЭ ў перадачы інфармацыі аб разьмяшчэньні расейскіх і прарасейскіх сіл заходнім і ўкраінскім спэцслужбам. Такую заяву на брыфінгу для журналістаў зрабіла Марыя Захарава, паабяцаўшы, што доказы гэтага пазьней прадставяць удзельнікі так званай «ДНР».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG