Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе разьвітваюцца з трохмесячнай дзяўчынкай і яе сям’ёй, якія загінулі ад расейскага абстрэлу 23 красавіка


Эвакуацыя целаў пасьля абстрэлу жылога дома ў Адэсе, 23 красвіка
Эвакуацыя целаў пасьля абстрэлу жылога дома ў Адэсе, 23 красвіка

У Адэсе разьвітваюцца з Валерыяй Глодан, ейнай трохмесячнай дачкой Кірай і маці Людмілай.

Яны ўтрох загінулі 23 красавіка ад ракетнага абстрэлу расейскімі войскамі шматпавярховага жылога дома, паведамляе «Українська правда» у сваім тэлеграм-канале.

У сям’і выжыў толькі муж Валерыі Юры — ён якраз быў выйшаў у краму.

Юры Глодан пачуў пра выбух у доме, у якім жыў разам з жонкай, трохмесячнай дачкой і цешчай, калі выйшаў з крамы. Вярнуўся і пачаў патрабаваць ад паліцыі пусьціць яго ў кватэру. Там ён знайшоў целы жонкі і ейнай маці, а цела дачкі знайшлі пазьней ратавальнікі.

Гібель трох пакаленьняў адной сям’і выклікала шок і абурэньне ва Ўкраіне і сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG