Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі сябра Сойму Партыі БНФ Зьмітра Касьпяровіча


Зьміцер Касьпяровіч
Зьміцер Касьпяровіч

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», затрыманы Зьміцер Касьпяровіч — сябра Сойму Партыі БНФ і былы палітвязень.

Зьміцер вылучаўся ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад партыі БНФ у 2019 годзе. Сёлета ў студзені Касьпяровіча дэпартавалі з Расеі ў Польшчу, дзе ён жыў апошнім часам.

Цяпер, відаць, Зьміцер вярнуўся ў Беларусь, дзе яго і затрымалі. Падрабязнасьці і прычыны затрыманьня высьвятляюцца.

У 2006 годзе Касьпяровіч вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на будынку Менгарвыканкаму. За гэта яго асудзілі паводле арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэксу на пяць месяцаў арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG