Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон: Дзеяньні Расеі не «генацыд», расейцы і ўкраінцы — «браты»


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас дэбатаў са сваім галоўным апанэнтам, кіраўніцай праварадыкальнага «Нацыянальнага зьвязу» Марын Лё Пэн, 11 красавіка 2022
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас дэбатаў са сваім галоўным апанэнтам, кіраўніцай праварадыкальнага «Нацыянальнага зьвязу» Марын Лё Пэн, 11 красавіка 2022

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон адмаўляецца называць «генацыдам» дзеяньні Расеі ў вайне супраць Украіны і заяўляе, што расейцы і ўкраінцы — «браты».

Адказваючы на пытаньне ў інтэрвію France 2, ці будзе ён, як і прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, выкарыстоўваць тэрмін «генацыд» для апісаньня забойства ўкраінцаў расейскімі вайскоўцамі, Макрон сказаў: «Я буду насьцярожана ставіцца да такіх тэрмінаў сёньня, таму што гэтыя два народы (расейцы і ўкраінцы. — РС) — браты».

«Я хачу працягваць старацца як мага больш спыніць гэтую вайну і аднавіць мір. Я ня ўпэўнены, што эскаляцыя рыторыкі служыць гэтай мэце. Што мы можам з упэўненасьцю сказаць, што сытуацыя непрымальная і што гэта ваеннае злачынства. Мы перажываем ваенныя злачынствы, беспрэцэдэнтныя на нашай зямлі, на нашай эўрапейскай зямлі», — сказаў Макрон.

Прэзыдэнт Францыі, які цяпер балятуецца на другі тэрмін, таксама адзначыў супрацоўніцтва Францыі з Украінай у расьсьледаваньні магчымых ваенных злачынстваў.

«Расея ў аднабаковым парадку пачала надзвычай жорсткую вайну, цяпер было ўстаноўлена, што расейская армія зьдзейсьніла ваенныя злачынствы, і цяпер мы павінны знайсьці вінаватых», — сказаў Макрон.

  • 12 красавіка прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн упершыню назваў «генацыдам» дзеяньні Расеі ва Ўкраіне. Зьвяртаючыся да амэрыканцаў, ён падкрэсьліў, што іхны дабрабыт не павінен залежаць ад таго, «ці ўчыніць дыктатар генацыд», маючы на ўвазе дзеяньні расейскага лідэра Ўладзіміра Пуціна супраць украінцаў.
  • Іншыя сусьветныя лідэры, такія як прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, таксама выкарыстоўвалі слова «генацыд» для апісаньня дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG