Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Алеся Марачкіна


Алесь Марачкін
Алесь Марачкін

Падзеі 30 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1814 — Саюзныя войскі антынапалеонаўскай кааліцыі ўвайшлі ў Парыж.

1856 — падпісаная мірная дамова, якая завяршыла Крымскую вайну Расеі зь Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Турэччынай.

1867 — у Вашынгтоне падпісаная дамова, згодна зь якой ЗША набылі ў Расеі Аляску за 7,2 мільёна даляраў.

1981 — учынены замах на прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана.

Рональд Рэйган у Белым доме
Рональд Рэйган у Белым доме

У гэты дзень нарадзіліся

1746 — Франсіска Гоя, гішпанскі мастак.

1844 — Поль Вэрлен, францускі паэт.

1853 — Вінцэнт ван Гог, галяндзкі мастак.

Вінцэнт ван Гог, Сланечнікі
Вінцэнт ван Гог, Сланечнікі

1940 — Алесь Марачкін, беларускі мастак, жывапісец, пэдагог, грамадзкі дзяяч.

1945 — Эрык Клэптан, адзін з найвыдатнейшых блюзавых гітарыстаў сьвету.

1953 — Валеры Масьлюк, тэатральны рэжысэр, паэт, адзін са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту.

У памяці

1689 — Казімір Лышчынскі, філёзаф зь Берасьця. За трактат «Пра неіснаваньне Бога» Лышчынскаму публічна адсеклі галаву, цела спалілі, а попелам стрэлілі з гарматы.

1890 — Іасафат Агрызка, беларускі выдавец, журналіст, грамадзка-палітычны дзеяч.

1992 — Вольга Церашчатава, мастацтвазнаўца, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку 1990-х гадоў.

2017 — Мікола Рыжы, вядомы беларускі ілюстратар і мастак філятэлістычнай прадукцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG